падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ГЕНІЙ, ЯКІ ЗАВАЛОДАЎ СЭРЦАМІ”

6 снежня 2010Музыка
Месца: Іванава, Матыль, Цэнтр культуры народных традыцый, Дом Культуры

Прадаўжэнне цыкла канцэртаў-лекцый у выкананні трыо “Вытокі”, прысвечанага 200-ай гадавіне з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна
 
 
Шчыльна звязваюць Шапэна і Беларусь розныя “стрыечныя” сувязі, як, напрыклад, факт працы яго першага настаўніка Войцеха Жыўнага ў сапегаўскай рэзідэнцыі ў Дзярэчыне, сяброўства Фрыдэрыка Шапэна і Н. Орды і інш. Канцэрт складаецца з твораў самога Юбіляра, перакладзеных для трыо, а таксама –  М. Ельскага, Н. Орды, Я. Тарасевіча і інш.
 

Трыо "ВЫТОКІ"
Ірына Аўдзеева (фартэпіяна), Сяргей Махаў (флейта), Аляксей Фралоў (фагот)
 
 Трыо “Вытокі” зьявілася з асяроддзя ансамбля салістаў “Класік-Авангард”. Галоўная мэта трыо – адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі і старадаўняй музыкі навогул. Для гэтага кіраўнік трыо, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў праводзіць пошукавую архіўную і навукова-даследчую работу. Пачынаючы з музыкі Рэнесанса і Барока, творы Класіцызма і Рамантызма, у т.л. Агінскіх, Радзівілаў, Ельскіх, Я. Голанда, Н. Орды, Я. Тарасевіча, геніяльнага С. Манюшкі, музыка аўтараў ХХ ст. – А. Багатырова і М. Аладава, шэдэўры Я. Глебава, У. Солтана – у праграмах трыо. Дастаткова шырока прадстаўлена і сусветная класіка. “Вытокі” з поспехам выступалі ў многіх канцэртных залах і музеях Беларусі, Германіі, Літвы, Нідэрландаў, Расіі. Да юбілейнага году Манюшкі “Вытокі” падрыхтавалі мона-праграму з твораў нашага Класіка. Цяпер слухачоў чакае праграма да Юбілею вялікага Шапэна.