падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Гурт "Дзікія яблыкі"

27 жнiўня 2016Музыка
Месца: Ракаў, Плошча свабоды

27 жнiуня ў Ракаве пад Мінскам адбудзецца "Ракаускi фэст 2016"! Упершыню у Беларусi пройдзе фестываль культур, арганiзатарамi якога з'яуляюцца дзве краiны, Беларусь i Польшча.
У межах фестывалю на працягу дня (з 11.00 да 22.00) адбудуцца розныя культурныя мерапрыемствы - выступленні музычных і танцавальных калектываў, тэатральны квэст, будзе працаваць кірмаш "Горад майстроў", мастацкая выстава  і г.д.,
а  ў 20.00  выступіць выдатны сучасны фальклорны гурт з Польшчы "ДЗІКІЯ ЯБЛЫКІ".
 
 
“ДЗІКІЯ ЯБЛЫКІ” – энергія вытокаў
 
Маўгажата Цесельска-Гулай – вакал
Сільвія Вальчак - барабаны, ударныя інструменты
Барташ Гулай - барабаны, вакал, балафон, флейта
Давід Канецкі – барабаны
Даміан Сюта – гітара, барабаны
Олена Яроменка – скрыпка
 
Рэпертуар гурта Dzikie Jabłka – гэта сугучча двух стыхій: славянскай мелодыкі і рытм афрыканскіх бубнаў. Гэта не натхненне Афрыкай ці польскім фальклорам, а іх жывое спляценне. Гэта музыка мае смак пладоў дрэва, якое расце ў польскім садзе, а яго карані сягаюць Афрыкі.
 
Інфармацыя пра калектыў:
 
 
 

Фота - Конрад Жэлязо
 
 Фота з фотаархіву гурта