падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

JAZZ CHOPIN

24 сакавiка 2010Музыка
Месца: Мінск, Канцэртная зала Белдзяржфілармоніі, пр. Незалежнасці, 50

 
Канцэрт у рамках святкавання ГОДА ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА - 2010

Выканаўцы:

Камерны аркестр AUKSO пад кіраўніцтвам Марэка Мося,
Матэуш Калакоўскі (фартэпіяна),
Мацей Гарбоўскі (кантрабас),
Кшыштаф Градзюк (ударныя),
Пётр Стэчэк (электронная скрыпка)
 
 
Матэуш Калакоўскі
 
 ПАСЛУХАЦЬ Aukso & możdżer - reicher

Надзвычай смелая прапанова прэзентацыі буйнейшых твораў Ф. Шапэна ў джазавай інтэрпрэтацыі выдатнага польскага піяніста Матэуша Калакоўскага, які выступіць у канцэрце таксама і ў ролі саліста.

Праграма спецыяльна апрацавана для аднаго з найбольш цікавых еўрапейскіх камерных калектываў - аркестра AUKSO пад кіраўніцтвам Марэка Мося.

Марэк Мось – таленавіты скрыпач і дырыжор - заснаваў аркестр, які стаў для яго ўдзельнікаў не толькі месцам працы, але хутчэй абшарам для стварэння мастацтва найвышэйшай якасці. AUKSO – з грэцкай мовы: узрастанне. У рэпертуары калектыва – суіснаванне класікі  з джазам і рокам, пошук супольнага для іх назоўніка – альбо наадварот: гульні з супрацьлегласцямі і сутыкненне асобных музычных моў. AUKSO выступае ў Польшчы і ў шматлікіх краінах за мяжой, лаўрэат і ўдзельнік незлічонай колькасці міжнародных фестываляў і конкурсаў. Калектыў супрацоўнічаў і запісваў музыку з Лешэкам Можджэрам, Томашам Станькам, Уршуляй Дудзяк, Міхалам Урбанякам, Motion Trio і інш. выдатнымі выканаўцамі і калектывамі.