падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ЖОЎТЫЯ ЗОРКІ”

24 студзеня 2019Музыка
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Жоўтыя зоркі" з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. 27 студзеня быў абраны таму, што ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц Біркенау (тэрыторыя цяперашняй Польшчы).

Гэта вечар памяці, стрыжнем якога стане класічная музыка. Менавіта з дапамогай музыкі слухачы змогуць яшчэ глыбей пагрузіцца ў цяжкія, але вельмі важныя для кожнага з нас успаміны.
Назву гэтаму праекту даў твор Ісаака Шварца «Жоўтыя зоркі».

У праграме канцэрта прагучыць музыка розных аўтараў, прысвечаная памяці ахвяр халакосту, а таксама ўжо ў другі раз будзе прадстаўлена інсталяцыя, створаная вядомым аўтарам габрэйскіх лялек, Валерыяй Гайшун і прысвечаная трагедыі Халакоста.

Важнай часткай мерапрыемства стане выстава «Матылёк: дзеці Халакосту". Яе правядзенне змагло быць магчымым дзякуючы падтрымцы ААН і Рооп ў РБ.
Праект падтрыманы: Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, Пасольствам Рэспублікі Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, а таксама Польскім Інстытутам у Мінску.

Зводны сімфанічны аркестр

Дырыжор – Юрый Караваеў

Камерны хор “Salutaris

Мастацкі кіраўнік – Вольга Янум

Салісты –

Дыяна Трыфанава сапрана

Аляксей Мікуцель тэнар

Сяргей Белазерцаў скрыпка

У праграме: М.Гнесін, М.Вайнберг, Э.Блох,

М.Брух, Д.Шастаковіч, А.Курбатаў