падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Калядкі Паспяшальскіх"

15 студзеня 2016Музыка
Месца: Мінск, Архікафедральны сабор імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску

унікальная музычная з'ява!
 
 
Cардэчна запрашаем на сумеснае каледаванне з Сям’ёй Паспяшальскіх 15 студзеня 2016 г. у 19.30 у Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.
Уваход вольны!
Калядкі Паспяшальскіх – гэта ўнікальная музычная з’ява! Два пакаленні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з 14 чалавек з аднолькавым прозвішчам. Калі на пачатку 90-х гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце. Сёння Паспяшальскія таксама іграюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш. Гэта вялікая, вельмі таленавітая сям’я музыкантаў падрыхтавала для Вас самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы – ад вышуканых класічных версій праз фолк-версіі па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі. Арыгінальная аранжыроўка прычынілася да таго, што канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачання, а іх калядкі пастаянна прысутнічаюць у рэпертуары польскага радыё. Канцэрты на Беларусі – частка міжнароднай канцэртнай трасы гурта.