падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт арганнай музыкі “Ад Рэнесансу да рамантызму”
Выканаўца: МАРЭК СТЭФАНЬСКІ

19 лютага 2013Музыка
Месца: Мінск, Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50

У канцэрце можна пачуць старадаўнюю польскую музыку, а таксама творы І.С.Баха, Д.Букстэхудэ, Й.Райнбергера, І.Г.Вальтэра, Л.Маршана, Д.Кларка, Ф.Ліста, Ф.Нававейскага.
 
Марэк Стэфаньскі – вядомы польскі арганіст, пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў арганнай музыкі, у тым ліку - лаўрэат І узнагароды ў рамках European Forum d’Art Sacre. З 1996 па 2007 гг. займаў пасаду арганіста Кракаўскага Марыяцкага Касцёла, з якім працягвае супрацоўнічаць і ў цяперашні час.
Выступаў з канцэртамі ў большасці краін Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Ізраілі і Расіі. З’яўляецца заснавальнікам і мастацкім дырэктарам музычных фестываляў “Вечары арганнай і камернай музыкі ў Касцёлах Жэшава” і “Арганныя канцэрты ў Яраслаўскім абацтве”.