падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "Да 100-годдзя Вітольда Лютаслаўскага"

2 лютага 2013Музыка
Месца: Мінск, Камерная зала Белдзяржфілармоніі

 
 
 
 
Дафінансавана са сродкаў Міністра Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча ў межах праграмы "Lutosławski 2013 - Promesa", рэалізаванай Інстытутам Музыкі і Танца”
 
ВІТОЛЬД ЛЮТАСЛАЎСКІ.
Яго называюць Вялікім Князем Музыкі ХХ стагоддзя. Услед за Шапэнам і Шыманоўскім яго імя ўвенчвае трыяду найвыдатнейшых польскіх кампазітараў усіх часоў. Імя яму – Вітольд Лютаслаўскі.
100 гадоў назад ён нарадзіўся ў Варшаве, дзе і правёў усё сваё жыццё. Як сапраўднаму Творцы, для натхнення яму былі непатрэбныя ані яркія ўражанні, ані далёкія падарожжы. Неабсяжным космасам для яго была Музыка, ў якой ён адкрываў для сябе інтэлектуальныя глыбіні і здолеў пражыць некалькі жыццяў. І быццам усёведны Янус у кожным з абліччаў – ці то папулярных эстрадных песеньках, ці то ў сусветна вядомым Канцэрце для аркестра, ці то ў алеатарычных кампазіцыях – патрапіў быць аднолькава дасканалым. Не шукаючы навізны, В. Лютаслаўскі заўсёды быў у авангардзе музычнай культуры, як Боскае начынне ў лаканічнай форме транслюючы сучаснікам невядомыя грані свету.
 
2 лютага у Малым зале філармоніі ўпершыню ў беларускім перакладзе прагучаць “20 калядак” кампазітара (1946) – цыкл, у якім традыцыйныя касцёльныя песні мяжуюцца з сакавітымі, “вострасюжэтнымі” народнымі калядкамі. Твор выканаюць дзіцячы хор “Пунсовыя ветразі”, спявачка Ірына Лой і ансамбль салістаў “Класік-Авангард”. Канцэрт дапоўняць пярліны неафальклорнага перыяду В. Лютаслаўскага – “Малая сюіта” (1950) і “Буколікі” (1952). Цудоўную музыку будзе суправаджаць відэярад з фотаздымкаў кампазітара, а таксама жывапісу і скульптуры.
 
 
Ансамбль салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Уладзіміра Байдава