падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт джазавай музыкі
JACEK KOCHAN & Co /
ТРЫО ЯЦЭКА КОХАНА

20 лютага 2013Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

Яцэк КОХАН
ударныя
 
Дамінік ВАНЯ
фартэпіяна
 
Міхал КАПЧУК
кантрабас
 
Трыа выдатнага польскага джазавага барабаншчыка, кампазітара і аранжыроўшчыка Яцэка Кохана выканае ў Мінску творы ўласнага сачынення, а таксама джазавыя інтэрпрэтацыі і імправізацыі на тэму твораў Вітольда Лютаслаўскага з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара.
Творчасць лідэра калектыву Яцэка Кохана характэрызуецца багатымі аранжыроўкамі, увагай да дэталяў і імправізатарскім размахам. Як інструменталіст Яцэк Кохан з'яўляецца музыкам шырокіх стылістычных інтарэсаў. Сваю музычную кар'еру ён пачаў у 70-я. Навучаўся музыцы ў Grant MacEvan College ў Эдмантане (Канада). У 80-90-х гг. жыў у ЗША і Канадзе, прымаючы актыўны ўдзел у джазавым жыцці як музыкант, які іграе джаз, фанк, r&b і этнічную музыку. Супрацоўнічаў з вялікімі зоркамі сусветнага джаза, такімі як: John Abercrombie, Jerry Bergonzi, Pat Labarbera, Kenny Wheeler, Don Thompson, Mike Murley, Neil Swainson, Reggie Schwager, Lorne Lofsky і інш.
У 1995r. вярнуўся ў Еўропу і працягваў супрацоўніцтва з такімі музычнымі фармацыямі, як: AJEE, PAANSORI PROJECT, SHARING SPACES, PAPERSONUS, CHOPIN AROUND). Прымаў удзел у розных фестывалях і канцэртах імправізаванай, джазавай і сучаснай музыкі: Internationales Musikinstitut (IMD), Miedzynarodowy Festiwal Muzyki Współczesnej Warszawska Jesień, New New Yorkers Festival, Vancouver Jazz Festival, Montreal Jazz Festival, Toronto Jazz Festival, New Music Festival - Tokyo і інш.
У гэты перыяд выступаў і сумесна запісваў музыку з выбітнымі музыкамі: Dave Liebman, Miroslav Vitous, Gary Thomas, Greg Osby, Marc Copland, Georg Garzone, Jon Balke, Seamus Blake, Nguyen Le, Uwe Oberg, Joey Calderazzo, Pall Mikkelborg, Eddie Henderson, Lars Danielsson, Tomasz Stańko, Zbigniew Namysłowski, Tomasz Szukalski, Sławek Jaskułke, Adam Pierończyk, Leszek Możdzer і інш. Яцэк Кохан запісаў вялікую колькасць альбомаў, у тым ліку 18 сольных.
 
У Мінску музыкант выступіць з вядомым польскім джазавым піяністам Дамінікам Ванем і маладым паспяховым кантрабасістам Міхалам Капчукам.
 
  
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача.
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02, 331 36 91; 331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00),
заказ білетаў у інтэрнэце www.philharmonic.by