падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт фартэпіяннай музыкі «Натхненне» у рамках фестывалю PIANOFEST

12 сакавiка 2010Музыка
Месца: Мінск, Зала імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пр. Незалежнасці 50

 
Праграма канцэрта:
1 аддзяленне
Л. ван Бетховен Саната №26, мі-бемоль мажор, сач. 81a
Ф. Шапэн Балада №4 фа мінор, сач. 52
М. Равель «Начны Гаспар»
 
2 аддзяленне
Ф. Шапэн Накцюрн мі-бемоль мажор, сач.55 №2
Ф. Шапэн Саната №3 сі мінор, сач. 58
М. Равель Лодка, Альбарада, дзве п’есы з цыкла «Адбіткі»
  Выканаўцы - лаўрэаты міжнародных конкурсаў:
                       
Марыя Вуйцік (Познань, Польшча),
(клас прафесара Э. Валанін)
Эльміра Сейфулаева (Мінск, Беларусь)
(клас прафесара З. Качарской)

 Марыя Вуйцік нарадзілася ў Познані, аспірантка Музычнага універсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве па класе фартэпіяна ў праф. Э. Валаніна, а таксама камернай музыкі – у праф. К. Баруцінскай. Адначасова М. Вуйцік вучыцца ў Штутгардзе ў  Вышэйшай школе музыкі і выяўленчага мастацтва.У 2008 г. атрымала стыпендыю на навучанне ў Венскім універсітэце музыкі і тэатральнага мастацтва. Удзельнічала ў майстар-класах выдатных педагогаў: Катажыны Паповай-Зыдронь, Веры Носіны, Дзіна Йофэ, Джона О'Конара, Барыса Бермана. Прымала ўдзел у канцэртах у Польшчы (Нацыянальная філармонія ў Варшаве, Познаньская філармонія), а таксама за мяжой – у Аўстрыі, Германіі і Італіі.
Э. Сейфулаева – студэнтка 5 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе фартэпіяна праф. З.В. Качарскай,  лаўрэат прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў, неаднаразова выступала з Дзяржаўным сімфанічным і камерным аркестрам РБ, супрацоўнічала з вядомымі беларускімі і замежнымі дырыжорамі. Значную частку рэпертуара піяністкі складаюць творы кампазітараў-рамантыкаў: Ф. Шапэна, Ф. Ліста, П. Чайкоўскага і С. Рахманінава.