падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт гурта "Żywiołak" (Польшча)

2 лютага 2020Музыка
Месца: Мінск, Клуб "RE:PUBLIC", вул. Прытыцкага, 62.

2 лютага ў межах Беларускага Музычнага Фэсту "UZAEMNA/УЗАЕМНА!" на пляцоўцы "RE:PUBLIK Club" выступіць знакаміты польскі гурт "Żywiołak". Фестываль адбываецца ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, лідар нацыянальна-вызваленчага руху і паўстання 1863 г, нацыянальнага героя Польшчы, Літвы і Беларусі.

У Фестывалі прымаюць удзел шматлікія беларускія калектывы, а таксама госць з Польшчы - 


Гурт «Жывёлак» („Żywiołak”) быў заснаваны ў 2005 г., яго назва паходзіць ад польскага слова “żywioł” („стыхія”) і выразна адлюстроўвае энергію той музыкі, якую выконвае калектыў – музыкі стыхій, дахрысціянскіх легенд і казак, уласцівых славянскай міфалогіі. "Żywiołak" – гэта сутыкненне такіх музычных жанраў як фолк, панк, рок-метал, акустычны транс-тэхна альбо drum`n`bass. Іх музыка заснавана на гучанні старых інструментаў, сучасных тэхнічных вынаходках, а таксама архаічных і сучасных вакальных прыёмах. Самі музыкі прапаноўваюць акрэсленне "польская неа-народная музыка" J.

У складзе гурта:

Роберт Яворскі /Robert Jaworski/ - колавая ліра, рэнесансны фідэль

Патрыцыя Вайскоўска /Patrycja Wojkowska/ - ударныя

Каміль Стшыжэўскі /Kamil Strzyżewski/-рамантычная лютня, акустычны бас

Вікторыя Квяткоўска /Wiktoria Kwiatkowska/ - вакал, гукавыя эфекты

Зуза Цішэўска /Zuza Ciszewska/ - вакал

Гурт атрымаў мноства ўзнагарод на шматлікіх фестывалях, сярод якіх: Міжнародны фестываль “Mikołajki Folkowe” ў Любліне, Гран-пры найбольш прэстыжнага фоль-фестывалю ў Польшчы “Nowa Tradycja” ў Варшаве, Гран-пры на „Міжнародным фестывалі ігры на старадаўніх інструментах і абы чым” у Старагардзе Гданьскім, І узнагарода ў конкурсе рок-гуртоў “Młode Wilki – Rebelia” і інш.

Гурт удзельнічаў у агучанні гульні World of Tanks для польскай мапы "Студзянкі" зробленай для фірмы Wargaming, а кампазіцыя „Ой ты, Петрэ, Петрэ” з альбома “Nowa Ex-Tradycjaз’явілася ў „intro” да кампутарнай гульні „Вядзьмар 2: Забойцы каралёў”.

Вось што пра гурт пішуць СМІ:

Калі вы раней не слухалі польскі гурт «Żywiołak», варта гэта зрабіць. Гурт грае магічную музыку, заснаваную на традыцыйных народных спевах. Дзякуючы старажытным інструментам, гіпнатычнаму вакалу і цяжкаму, часам металёваму гуку, падчас выступу ywiołak" на сцэне адбываецца сапраўднае шаманства”.

Żywiołak - "Hela"

Żywiołak - Sol Invictus

У фестывалі "UZAEMNA/УЗАЕМНА!" прымаюць удзел таксама беларускія гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае”.


02.02.2020 (нядзеля), 17:30-22:00

Клуб "RE:PUBLIC" (вул. Прытыцкага, 62, ст.м. “Кунцаўшчына”)
Па пытаннях акрэдытацыі ці інтэрв’ю з выканаўцамі просім звяртацца па тэлефонах: +375 17 3788725, 2552371 або электроннай пошце: minsk@instytutpolski.org