падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт гурта "Algorhythm" (Польшча)

15 лютага 2020Музыка
Месца: Мінск, ОК 16. Вул. Кастрычніцкая, 16

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза  Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

15-га лютага ў рамках фестывалю выступіць вядомы польскі гурт "Algorhythm"

Гурт Algorhythm быў заснаваны ў 2013 годзе. З самага пачатку сваёй творчасці спалучае розныя ідэі і музычныя напрамкі. Назва гурта гэта слова — сімвал. Звяртаецца да паняцця алгарытму, які выкарыстоўваецца кожны дзень ва ўсіх сферах сучаснага жыцця. Менавіта так музыка "Algorhytm" адлюстроўвае паўсядзённыя эмоцыі і думкі сучаснага чалавека. Гурт намінаваны на прэмію фанаграфічнай акадэміі “FRYDERYK 2018” у намінацыі "Джазавы запіс року".

 Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST,  кампаніі «Рэгула». Прадзюсар фестывалю — канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» (вядомае раней як «Эквілібрыум АРТС»).