падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "KROKE"

30 кастрычнiка 2015Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

УРЭШЦЕ Ў МІНСКУ!
 
Феномен сусветнай музычнай сцэны
 
“KROKE” (Польшча)
Томаш КУКУРБА / TOMASZ KUKURBA / альт
Ежы БАВОЛ / JERZY BAWOŁ / акардэон
Томаш ЛАТО / TOMASZ LATO / кантрабас
 
Спецыяльны госць - Славамір БЭРНЫ / SŁAWOMIR BERNY / ударныя інструменты 
 
Ø Калектыў KROKE быў створаны ў 1992 г. выпускнікамі Кракаўскай акадэміі музыкі, якія з часам стварылі свой уласны музычны стыль на памежжы джаза, сучаснай музыкі, клезмеру і этнікі, абагачаных элементамі імправізацыі. Назва калектыва на мове ідыш азначае Кракаў.
Ø Падчас здымак фільма "Спіс Шындлера" у Кракаве музыкі пазнаёміліся са Стывенам Спілбергам, які зацікавіўся творчасцю “Кроке” і прапанаваў ім выступ у Ерусаліме, а таксама на польскай прэм’еры фільма.
Ø У 1997 г. калектыў быў запрошаны Пітэрам Гэбрыэлам у Вялікабрытанію на фестываль WOMAD, дзе іх выступленне было вельмі горача прынята публікай, а пазней з'явіўся сумесны запіс “Кроке” з Пітэрам Гэбрыэлам, які быў выкарыстаны ў фільме Rabbit - Proof Fence.
Ø У 2000 г. за альбом "The Sounds of the Vanishing World" “КРОКЕ” арымаў прэстыжную узнагароду нямецкіх музычных крытыкаў «Preis der Deutsche Schalplattenkritik».
Ø У 2003 г. выйшаў сумесны альбом з Найджэлам КЭНЭДЗІ "East Meets East», намінацыя да ўзнагароды Радыё 3 ВПС у катэгорыі "World music" і серыя турнэ па Еўропе.
Ø Чарговы альбом «Ten Pieces To Save The World» (“Дзесяць п'ес, каб выратаваць свет “) заваяваў 2 прэмію еўрапейскага спісу World Music Charts.
Ø У 2006 г. кампазіцыя «The Secrets of The Life Tree» (Сакрэты Дрэва Жыцця) у выкананні KROKE з'явілася ў саўндтрэку да фільма Дэвіда Лінча «Унутраная імперыя» / Inland Empire/, а праз год да 15-годдзя калектыву, KROKE запісаў свой чарговы альбом “Seventh Trip” (Сёмае падарожжа) - энергічнае падарожжа па арыентальных музычных сцежках. Прэм'ера адбылася ў Іспаніі з удзелам аркестра Sinfónica de Burgos. Чарговыя выступы адбыліся ў Кракаве і Санкт-Пецярбурзе з удзелам аркестра Sinfonietta Cracovia.
Ø У 2010 г. калектыў выступаў з нарвежскай групай Tindra і іспанскім скрыпачом Дыега Галазам, выступіў на польскіх днях у Southbank Centre ў Лондане разам з Найджэлам КЭНЭДЗІ. Ø У 2011-2012 гг. убачыў свет альбом AVRA з 12 грэцкімі песнямі і Альба FEELHARMONY з удзелам Анны Марыі Йопэк і Кшыштафа Хэрдзіна, у суправаджэнні аркестра Sinfonietta Cracovia.
Ø У лістападзе 2014 г. адбылася прэм'ера апошняга дзясятага альбома калектыву "Ten". Праз тры месяцы пасля прэм'еры дыск атрымаў статус «залатога».