падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "ЛЕГЕНДЫ СУЧАСНАЙ КЛАСІКІ - КШЫШТАФ ПЭНДЭРЭЦКІ"

7 кастрычнiка 2017Музыка
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Канцэрт "ЛЕГЕНДЫ СУЧАСНАЙ КЛАСІКІ - КШЫШТАФ ПЭНДЭРЭЦКІ"

Маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі, выбітны польскі кампазітар з сусветным імем упершыню будзе дырыжыраваць вялікім канцэртам у Мінску, які адбудзецца 7 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі ў межах XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскага Інстытута ў Мінску. Праект падтрыманы ў рамках міжнароднай культурнай праграмы да 100-годдзя незалежнасці Польшчы.

На беларускай сцэне прагучыць твор, напісаны Кшыштафам Пэндэрэцкім да 3000-годдзя Іерусаліма (1997 год, па замове мэрыі горада) – араторыя "Сем брам Іерусаліма", у якой кампазітар аб’яднаў кананічны тэкст са Старога Запавету з музычнай мовай вялікага авангарда. Спецыяльна адлітыя для гэтай сімфоніі інструменты пад назвай “тубафоны” вагой некалькі тон будуць дастаўлены з Польшчы ў Мінск. Па маштабе гэты канцэрт стане асаблівай і грандыёзнай падзеяй фестывалю, у якім адначасова будуць удзельнічаць каля двухсот чалавек і выдатныя салісты. На сцэне выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя. Р.Шырмы, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, салісты з Польшчы - Івона Хоса (сапрана), Караліна Сікора (сапрана), Анна Любаньска (меца-сапрана), Пётр Навацкі (бас), Адам Здунікоўскі (тэнар), Славамір Холанд (чытальнік).

Саліраваць на канцэрце для фартэпіяна з аркестрам будзе мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Крымер.

Кшыштаф Пэндэрэцкі - адзін з самых паважаных кампазітараў сучаснасці, які набыў сусветную славу, выдатны дырыжор і педагог. Ён адораны ўсімі магчымымі музычнымі прэміямі, узнагародамі, ордэнамі і званнямі, спіс якіх займае не адну старонку. Маэстра – кавалер Ордэна Белага Арла – найвышэйшага і найстарэйшага дзяржаўнага адзначэння ў Польшчы, ганаровы доктар 24 універсітэтаў свету ад Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве да Ельскага ўніверсітэта (ЗША), ганаровы сябра найбуйнейшых у свеце мастацкіх і навуковых акадэмій і асацыяцый. Кшыштаф Пэндэрэцкі з’яўляецца чатырохразовым лаўрэатам прэміі Grammy (1988, 1999, 2001, 2017 гг.).


У праграме:
К. Пэндэрэцкі. Сімфонія №7 "Семь брам Іерусаліма" для пяці салістаў, чытача, змешанага хору і аркестра.
К. Пэндэрэцкі. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам

Кантакт па пытаннях акрэдытацыі ці інтэрв’ю: http://www.bashmet-festival.com/contacts

Заказ квiткоў: (029) 1 463 463, 284-44-33, на сайце www.ticketpro.by, http://philharmonic.by/