падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт опернай музыкі ў
выкананні польскіх і беларускіх оперных спевакоў

11 студзеня 2012Музыка
Месца: Брэст, Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі

На цырымоніі адкрыцця XXIV Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» , якая адбылася ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар адзначыў, што гэта штогадовая падзея традыцыйна знаходзіць водгук як у прыхільнікаў класічнай музыкі, так і ў вядомых выканаўцаў з розных краін. Прычым некаторыя з іх ужо не раз прыязджалі на «Студзеньскія музычныя вечары».
 «Для нас гэта паказчык таго, што ўдзельнікам фестывалю па душы атмасфера, якая пануе ў гэтай зале, і творчы дух „Студзеньскіх музычных вечароў“. Гэты фестываль паказаў здольнасць аб’ядноўваць культуры розных краін», — падкрэсліў Сумар.
У XXIV Міжнародным фестывалі класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» возьмуць удзел музыканты і вакалісты з 12 краін: Германіі, Грузіі, Кітая, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Японіі і Беларусі. На музычным форуме запланавана 13 канцэртаў (дзённых і вячэрніх).
 
Ханна Самсон / Hanna Samson
 
У канцэрце 11 студзеня прымуць удзел польскія і беларускія оперныя спевакі: А. Самсон (сапрана), М. Траяноўска (сапрана), К. Кулік (мецца-сапрана), Б. Буйніцка (сапрана), М. Уфняк (тэнар), А. Ясінскі (тэнар)