падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КАНЦЭРТ ПАМЯЦІ АХВЯР СМАЛЕНСКАЙ АВІЯКАТАСТРОФЫ

10 красавiка 2018Музыка
Месца: Мінск, Архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9)

10 красавіка 2018 года ў 19.30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца КАНЦЭРТ ПАМЯЦІ АХВЯР СМАЛЕНСКАЙ АВІЯКАТАСТРОФЫ, прымеркаваны да 8-ай гадавіны з дня трагедыі.

Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Перад канцэртам у 18:30 адбудзецца Імша ў інтэнцыі загінулых.

Уваход вольны.

10 красавіка 2010 года здарылася адна з самых вялікіх трагедый у гісторыі сучаснай Польшчы. Па дарозе на ўрачыстасці, прысвечаныя 70-й гадавіне Катынскага злачынства, у авіякатастрофе загінула 96 асоб, у тым ліку Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі, яго жонка, прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны, члены польскай дэлегацыі і экіпаж самалёта. Штогод у Польшчы, а таксама ў іншых краінах свету, адбываюцца розныя мерапрыемствы і культурныя падзеі дзеля ўшанавання памяці загінулых.

У канцэрце памяці ахвяр смаленскай трагедыі, які адбудзецца ў Мінску, прымае ўдзел адзін з вядучых польскіх арганістаў маладога пакалення Матэвуш ЖЭВУСКІ, а таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь музычная капэла “САНОРУС”, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандр ХУМАЛА. У праграме канцэрта прагучаць духоўныя творы польскіх і беларускіх кампазітараў.

Перад канцэртам у 18:30 адбудзецца Імша ў інтэнцыі загінулых.

Праграма:

Вольга Падгайская. "Зона цішыні" для аргана сола
Канстанцін Яськоў."Stabat Matter" для хору a capella
Віктар Кісцень. "Lux Aeterna" (“Святло непагаснае”) для хору a capella
Вольга Падгайская. "Малітва аб спакоі" для хору a capella
Матэвуш Жэвускі. Requiemарганная імправізацыя
Марыян Сава. “Sekwens для аргана
Тадэвуш Маклакевіч. "Месса" для хору і аргана

Матэвуш Жэвускі (арган)

 

Выпускнік Музычнага універсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве і Вышэйшай музычнай школы Любэка (Германія). Прымаў актыўны ўдзел у майстар-класах пад кіраўніцтвам лепшых арганістаў свету, выступаў на міжнародных фестывалях у Польшчы, Германіі, Францыі, Літве, Чэхіі, Расіі і Славакіі. Фіналіст Міжнароднага конкурсу арганнай музыкі імя кс. Станіслава Арміньскага ў Руміі (Германія), Нацыянальнага конкурсу арганнай Імправізацыі ў Легніцы (Польшча), лаўрэат І прэміі і спецыяльнага прыза на Міжнародным конкурсе арганнай музыкі „Арганісты Новай Еўропы” ў г. Бардо (Польшча), лаўрэат ІІ прэміі і спецыяльнага прыза на VII Міжнародным аранным конкурсе імя М. К. Чурлёніса ў Вільнюсе.

Стыпендыят спецыяльных праграм прэзідэнта горада Варшавы і рэктара Музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Акрамя таго атрымаў стыпендыю ад Міністэрства Навукі Польшчы і Стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны "Маладая Польшча”.

З 2013 года – заснавальнік і мастацкі кіраўнік Фестывалю арганнай і камернай музыкі ў г. Лукаў (Польшча).

У цяперашні час працягвае навучанне ў Conservatoire à Rayonnement Régional у Парыжы.