падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт рок–гурта „MYSLOVITZ” (Польшча)

3 снежня 2010Музыка
Месца: Мінск,, Клуб “Рэактар”, вул. В. Харужай 29

3 снежняў межах серыі канцэртаў праекту «ЖывыГукON-line» упершыню ў Беларусі адбыўся выступ легендарнага польскага гурта MYSLOWITZ.
 
 
Артур РОЕК /Artur ROJEK/ — вакал, гітара
Войцех ПАВАГА /Wojciech POWAGA/ — гітара
Пшэмыслаў МЫШАР /Przemysław MYSZOR/ — гітара, клавішныя інструменты
Яцэк КУДЭРСКІ /Jacek KUDERSKI/ — бас-гітара
Войцех КУДЭРСКІ /Wojciech KUDERSKI/ — барабаны
 
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
 Канцэрт "MYSLOVITZ",  Мінск, 3.12.2010, Клуб "Рэактар"
 
 
 Myslovitz, самы вядомы і ўплывовы польскі гурт, існуе з 1992 году. Першапачаткова гурт, створаны ў гарадку Мысловіцэ нязменным фронтмэнам гурта Артурам Роекам, называўся The Freshmen, а цяперашняя назва, якая адпавядае нямецкаму напісанню роднага гораду гурта, з’явілася ў 1994 годзе. Тады ж гурт выпусціў і першы аднайменны дыск, які прадусаваў Ян Гарыс, раней вядомы па працы з Joy Division, New Order і The Exploited. Потым паследавалі альбомы «Sun Machine» і «Z rozmyślań przy śniadaniu», а ў 1998 годзе выйшаў альбом «Miłość w czasach popkultury», які прынёс гурту шырокую вядомасць. Ён быў прададзены накладам больш чым 150 000 экземпляраў і на цяперашні момант мае статус двойчы «платынавага». Тры з чатырох сінглаў гэтага альбому займалі першае месца ў польскім чарце. З гэтага ж часу гурт пачынае актыўна гастраляваць, а фан-клубы Myslovitz з’яўляюцца па ўсім свеце (Данія, ЗША, Бразілія).
 
Ужо наступны альбом «Korova Milky Bar» быў запісаны адразу на двух мовах — па-польску і па-ангельску — і выдадзены ў 27 краінах свету, а Myslovitz выступаў разам з такімі музыкамі, як Travis і Skin, на шматлікіх фестывалях свету (The Road to Edinburgh, T In The Park, Pukkelpop, Witness і іншых). У 2004 годзе выпускаецца эксперыментальны, пераважна інструментальны альбом «Skalary, mieczyki, neonki», а ў 2006 годзе выходзіць апошні на цяперашні момант альбом «Happiness Is Easy», які атрымаў «платынавы» статус. Зараз Myslovitz можна з упэўненасцю назваць самым вядомым і актуальным польскім гуртом у свеце, чые кліпы на YouTube праглядзелі не адзін мільён разоў. З вясны гэтага году гурт працуе над новай плыткай. Відэа і фатаздымкі з працы над альбомам у студыі можна знайсці ў спецыяльна створаным для гэтага блогу myslovitz2010.pl. Беларускія меламаны маглі бачыць гурт Myslovitz на фестывалі be2gether на літоўска-беларускай мяжы ў 2007 годзе. У Беларусь гурт прыязджае ўпершыню, перад гэтым наведваючы Лондан, Гданьск і Стакгольм. На канцэрце ў Мінску гурт выканае ўсе свае галоўныя хіты, а таксама песні з будучага альбому.
 
 Канцэрт 3 снежня ў клубе «Рэактар» (вул. В. Харужай, 29).
 Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў: 15 000, 10 000 (для польскіх грамадзян і студэнтаў), 25 000 (столікі).
Квіткі можна набыць у касе клубу.
 
Даведкі па тэлефоне: +375 29 3404633 і на сайце  www.zyvyhuk.org.
 
ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭА :
 
«Nocnym Pociągiem Aż Do Końca Świata»:  http://www.youtube.com/watch?v=25ggLQJiqVs