падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "ЗЕРНЕ" у рамках Года Оскара Кольберга

5 лiстапада 2014Музыка
Месца: Мінск, Малая зала імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі

Праект фінансаваны Дэпартаментам публічнай і культурнай дыпламацыі Міністэрства замежных спраў у рамках Конкурсу “Польска-беларускае супрацоўніцтва’ 2014”
Выданне выказвае толькі пункт гледжання аўтара і не можа быць ідэнтыфікаванае з афіцыйнай пазіцыяй Міністэрства замежных спраў Праект фінансуе таксама “Сталічны Горад Варшава”
 
Канцэрт сучаснай музыкі падрыхтаваны ў межах святкавання Года Оскара Кольберга (з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння выбітнага польскага фалькларыста).
 
Праект натхнёны творчасцю легендарных польскіх вясковых музыкаў, будзе грунтавацца на канве гукавых цытатаў (запісаў музыкі вясковых музыкаў), якія будуць асновай імправізацыі для калетыва сучасных музыкаў.
Цытаты будуць структурнымі элементамі музыкі, створанай у выніку здабытых з іх матываў (зерня). Для канцэрта ў Мінску "зерне" будзе дапоўнена музычнымі цытатамі беларускіх вясковых музыкаў (з рэгіёну Падляшша). Фрагмент канцэрта будзе прысвечаны Падляшшу і будзе сыграны разам з беларускімі музыкамі. ЗЕРНЕ — гэта працяг ідэі, якую рэалізуюць Балотныя Кавалеры з нагоды фестывалю “УСЕ МАЗУРКІ СВЕТУ”: https://www.youtube.com/watch?v=3dRZC9qnUGg)
 
Калектыў “Балотныя Кавалеры” (“Kawalerowie Błotni”) заснаваны ў 2001 годзе. Мае ў сваім рэпертуары шэраг інтуітыўных праектаў і кампазіцый, створаных ужывую ў такіх разнастайных незвычайных абставінах і месцах, як лес альбо луг. Музыканты выступалі на шматлікіх фестывалях у Польшчы і за мяжой, такіх як “Варшаўская восень”, “Шапэн і яго Еўропа”, „Musica Polonica Nova”, а таксама ў прэстыжных залях Масквы, Бруселя, Берліна. Творчасць “Балотных Кавалераў” спалучае традыцыю фры-джазу з інтуітыўнымі дзеяннямі і кампазіцыяй. Таму ў групе існуюць прафесіяналы, якія займаюцца фарміраваннем музычнай прасторы: граючыя кампазітары, імправізатары і іншыя музыкі, якіх нават складана класіфікаваць, назавем іх альтэрнатыўныя. Сустрэча такога шырокага спектра музыкаў нараджае новыя, унікальныя музычныя каштоўнасці. “Балотныя кавалеры” з 2004 г. праводзяць штогадовы Агульнапольскі Скуп Гукаў Новых і Ужываных — майстар-класы для энтузіястаў імправізацыі і стварэння музыкі ўжывую. На працягу некалькі год сваёй дзейнасці калектыў падрыхтаваў і сыграў некалькі дзесяткаў прэм’ер; канцэртаваў на ўсіх найважнейшых фестывалх сучаснай музыкі ў Польшчы, а таксама на сцэне Еўропы. У сакавіку 2009 г. Група запісала разам з Калектывам Еўрапейскай Школы Традыцыйнага Спеву дыск “Сцэны з бяскрэсу”, які быў выдазены ў 2012 г. Цэнтрам Міжкультурных Творчых Ініцыятыў „Rozdroża” у Любліне. Рыхтуюцца да выдання яшчэ два дыскі — SON((O))SFERA i СОН ПРА ПАДЛЯШША.
 
ЕЖЫ КАРНОВІЧ (нар. у 1959 г.)- кампазітар, піяніст і імправізатар. Адукацыю атрымаў ў Акадэміі музыкі ў Варшаве (кампазіцыя ў Тадэвуша Бэрда і Марыяна Баркоўскага) і ў Каралеўскай кансерваторыі ў Гаазе (кампазіцыя ў Луі Андрысена). Ён пісаў творы па замове Радыё BBC, Польскага радыё, хора BBC Singers, фестывалю "Варшаўская восень", аркестра De Ereprijs, квартэта Joachim і Пражскай філармоніі. Сярод фэстываляў, на якіх былі прадстаўлены творы кампазітара — Варшаўская Восень, Сусветныя Дні Музыкі, Фестываль Радыё BBC, а таксама фестывалі ў Мідэльбургу, Чэлтнем, Парыжы, Ліле і Нью-Ёрку. У 2000 г. яго твор “Фігуры ў аплётцы” атрымаў рэкамендацыю на Міжнароднай Трыбуне Кампазітараў ЮНЭСКА. З’яўляецца заснавальнікам калектыва “Балотныя кавалеры”, які аб’ядноўвае імправізуючых кампазітараў, а таксама альтэрнатыўных і джазавых музыкантаў. Займаецца папулярызацыяй сучаснай музыкі і мастацкім праграміраваннем. Быў суарганізатарам шэрагу фестываляў і канцэртных цыклаў. З’яўляецца кіраўніком Фестывалю Музычнай Традыцыі і Авангарда “Коды” ў Любліне. Быў суаўтарам стварэння шматлікіх нацыянальных інструментаў папулярызацыі музычнай культуры ў Польшчы. З 2003 г. вынонвае функцыю Старшыні Саюза польскіх кампазітараў, а з 2013 Старшыні Таварыства “Крэатыўная Польшча”, якое аб’ядноўвае прадстаўнікоў польскіх крэатыўных промыслаў і творчых таварыстваў.
 
КШЫШТАФ КНІТЭЛЬ - нарадзіўся у 1947 г. у Варшаве, вывучаў рэжысуру гука і кампазіцыю ў Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школе імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Супрацоўнічаў з Эксперыментальнай студыяй Польскага Радыё з 1973 г., працаваў таксама ў 1978 г. у Цэнтры творчых і выканальніцкіх мастацтваў у амерыканскім універсітэце SUNY у Буфала. Піша музыку сімфанічную, харавую, камерныя кампазіцыі, ажыццяўляе камп’ютарныя і электраакустычныя праекты, сачыняе музыку для балета, тэатра, кіно, стварае гукавыя інсталяцыі. Як кампазітар і выканаўца сваёй музыкі канцэртаваў у большасці еўрапейскіх краін, у Азіі, Паўночнай і Паўдневай Амерыцы. Яго дыскаграфія складаецца з больш чым 50 дыскаў. Быў адным з заснавальнікаў Фестывалю “Audio-Art”, дырэктарам фестывалю “Варшаўская восень”, заснаваў фестываль Ad Libitum. Быў старшынёй Саюза польскіх кампазітараў, з 2005 г. з’яўляецца кіраўніком Польскай Музычнай Рады. З’яўляецца прафесарам Музычнага універсітэта імя Ф. Шапэна ў варшаве, выкладаў таксама ў Музычных Акадэміях Кракава і Лодзі. У 1985 г. атрымаў узнагароду “Салідарнасці”, а у 1998 быў узнагароджаны Фондам сучасных перфарматыўных мастацтваў у Нью-Йорку, атрымаў таксама ўзнагароду імя Цыпрыяна Норвіда, срэбны медаль “Gloria Artis”, а таксама ўзнагароду Саюза польскіх кампазітараў. З’яўляецца сузаснавальнікам шматлікіх груп імправізаванай музыкі: група кампазітраў KEW, Незалежная студыя электраакустычнай музыкі, Go-Go Beuys, Таварны цягнік, Еўрапейскі імправізаваны аркестр, трыа CH&K&K, Балотныя кавалеры.
 
Рышард Латэцкі - мультыінструменталіст (труба, фартэпіяна і інш. інструменты), заснавальнік калектыва “LATERNA”, творца шматлікіх аўтарскіх музычных фармацый, адзін з заснавальнікаў групы “Балотныя кавалеры”. Актыўны, перадусім, на альтэрнатыўных сцэнах. З’яўляецца аўтарам і выканаўцам шматлікіх музычных перформенсаў і інсталяцый, аўтарам праектаў “Гукавы пясочны гадзіннік” (у якім “перасыпаецца” гук, а чарговыя гарманічныя інтэрвалы адмяраюць час), Сейсмафон (вібрацыі Зямлі пераўтвараюцца ў музычныя формы), і зусім новай канцэпцыі стварэння музыкі — Рэверсійнай музыкі (заснаванай на адыманні гуку — шум належыць такім чынам "абчасаць", каб атрымалася музычная форма). Рышард Латэцкі рэалізуе таксама свой аўтарскі праект майстар-класаў “Невербальная гукавая прастора”, аўтарскую канцэртную праграму “Фатаграфічныя партытуры”, а таксама актыўна працуе ў “Фабрыцы Блакіту” ў камедульскіх склепах Варшаўскага раёна Беляны. Ён запісаў і выдаў некалькі аўтарскіх кампакт-дыскаў. www.latecki.com, www.reversemusic.com, www.facebook.com/ryszardlatecki
 
ТАДЭВУШ СУДНІК - гукарэжысёр, кампазітар, прадзюсар. Працаваў у Эксперыментальнай Студыі Польскага Радыё і Нацыянальным Тэатры. Заснаваў грамадзкае прадпрыемства ачышчэння і змешвання гукаў, а таксама Студыю немагчымымых гукаў. Граў у калектывах Cytula Tyfun da Bamba Orkiester (з К. Кнітэлям), Freelectronic (з Т. Станькам), Amusos (з А. Пероньчыкам). Супрацоўнічае з музыкамі, мастакамі, рэжысёрамі, паэтамі і перформерамі. У апошні час актыўна звязаны з Балотнымі Кавалерамі. Больш за ўсё яго цікавіць змешванне жывых гукаў з пераўтварэннямі і электронікай. На працягу некалькі год працаваў у Эксперыментальнай Студыі Польскага Радыё, дзе запісваў і ствараў электронную музыку, а таксама музыку для тэатра, кіно і балета. Шмат год супрацоўнічаў з Фестывалем Варшаўская восень, Польскім таварыствам сучаснай музыкі, Саюзам польcкіх кампазітараў, Нацыянальным тэатрам, Малым Тэатрам, фестывалем Ad Libitum. Выступаў таксама на фестывалях Inventionen у Берліне, Мантрэ і інш.
 
ТАДЭВУШ ВЕЛЕЦКІ - кампазітар і кантрабасіст, нарадзіўся ў 1954 г. у Варшаве. Вывучаў кампазіцыю ў У. Катоньскага, а таксама ігру на кантрабасе ў А. Вячоркі і А. Мысіньскага ў Акадэміі музыкі ў Варшаве. У 1986 г. атрымаў стыпендыю Вітольда Лютаслаўскага. У 1986-87 гг. прадаўжаў вывучэнне кампазіцыі ў Ісанга Юна ў Заходнім Берліне і Клаўса Хубера ў Фрыбургу. Як кантрабасіст канцэртаваў у Еўропе, Азіі і Злучаных Штатах Амерыкі, прадстаўляючы сучасны сольны рэпертуар. Грае імправізаваную музыку, супрацоўнічае з калектывамі “Балотныя кавалеры” і “Латэрна”. Займаецца папулярызацыяй сучаснай музыкі і мастацкай адукацыяй. На Польскім Радыё праводзіць цыкл аўтарскіх праграм для дзяцей і моладзі, прысвечаны сучаснай музыцы “Хіты сучаснай музыкі”, “Штосьці з нічога” і „Dźwiękowdzięki”. У 1992 г. быў старшынёй Мастацкага камітэта Сусветных Дзён Музыкі ў Варшаве. У 2004 выкладаў на Міжнародных курсах сучаснай музыкі ў Дармштадце. Пісаў музыку па замове гэтых курсаў, а таксама для такіх устаноў, фестываляў і калектываў як “Варшаўская Восень”, Польскае Радыё, Познаньская Філармонія, de ereprijs, Klangspuren w Schwaz, Klangforum Wien, Hiroshima Symphony Association і інш. Тадэвуш Велецкі з 1999 г. выконвае функцыю Дырэктара Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі “Варшаўская Восень”.
 
БАРТЭК ПАЛЫГА (нар. у 1979 г.) — віяланчэліст, мультыінструменталіст, імправізатар. Грае на некалькіх струнных і этнічных інструментах з усяго свету. Адзін з першых пачаў выкарыстоўваць метады гарлавога спеву ў сучаснай, фальклорнай і папулярнай музыцы ў Польшчы. На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Марыяй Памяноўскай (калектывы “Zespół Polski”, “Arcus Poloniae”, “LutoSłowianie”), уваходзіць таксама ў склад калектываў Yerba Master (віяланчэль, сарангі, гарлавы спеў), Masala (Сарангі, каманчы, гарлавы спеў), Village Kollektiv і інш. Выступае таксама з Міхалам Рудасем, калетывамі “Gadająca Tykwa”, Mosaic і інш. Шматразовы пераможца конкурса ў рамках Фольк-фестывалю Польскага радыё “Новая традыцыя”. У 2012 годзе разам з Каралінай Ціхай падрыхтаваў праект "Рознымі мовамі”, які падкрэсліваў шматкультурную спадчыну Падляшскага ваяводства (песні на ўкраінскай, літоўскай, рускай, цыганскай, беларускай, польскай, татарскай мовах, на ідыш і эсперанта). У 2013 г. Барт Палыга атрымаў спецыяльную ўзнагароду “Залатыя Гуслі” — спецыяльны прыз для лепшага інструменталіста на XVI фестывалі “Новая Традыцыя”. Паглядзі ў Інтэрнэце: інтэрв’ю з Бартам Палыгай на kulturaonline.pl.
 
НАСТА НЯКРАСАВА - беларуская вакалістка. Скончыла музычную школу па класе цымбалаў. З’яўляецца дыпламаваным дырыжорам народных хораў, скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка ў Мінску па спецыяльнасці гісторыя мастацтваў. У цяперашні час піша дысертацыю ў Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага Універсітэта. Адна з першых маладых артыстак, якая выйшла на прафесійную сцэну з беларускімі народнымі песнямі a capella. Спявачка праводзіць майстар-класы па галасавой практыцы. У рамках калектыву Kviecień рэканструіруе беларускія народныя песні і танцы, з гуртом FolkRoll авангардна падыходзіць да інтэрпрэтацыі народнай паэзіі, а з гуртом R. U. T. A.  з выкарыстаннем традыцыйных формаў стварае новае мастацтва. Лаўрэат шматлікіх міжнародных фестываляў і ўладальніца спецыяльнай узнагароды імя Ані Келбусевіч для найлепшай вакалісткі (2008). Разам з гуртом FolkRoll атрымала Гран-Пры і спецыяльную ўзнагароду імя Чэслава Немэна на XІI фольк-фестывалі “Новая Традыцыя-2009". Дыскаграфія: NHS (2008), Vir (Польскае Радыё, 2011), Na Uschod (Karrot Kommando, 2012), 400 год (Karrot Kommando, 2013). Зборнікі: З вясковага падворку (Таварыства аматараў народнай культуры, 2009), Анталогія польскага фальклору — XV год Фольк-фестывалю “Новая Традыцыя” (Польскае Радыё, 2012), Taste of East (Transetnika, 2012).
 
 
Праект рэалізаваны Польскім Таварыствам Сучаснай Музыкі пры супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, пры арганізацыйнай падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску
 
Выканаўчы прадзюсер: Анна Рушкоўска