падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Кшыштаф Кіцёр (Польшча) на фестывалі нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО

5 ліпеня 2018Музыка
Месца: Мінск, Музей імя З. Азгура

5 ліпеня ў Мінску ў рамках VІ міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО выступіць выдатны польскі піяніст, кампазітар і гукарэжысёр Кшыштаф Кіцёр, які сумесна з беларускімі музыкамі будзе ствараць жывую агучку да  нямога фільма "Жонка фараона" (Германія, 1922, 99 мін. Рэжысёр: Эрнст Любіч). 
Арганізатары мерапрыемства:  праект "Cinemascope”, Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў, Польскі Інстытут ў Мінску.

5 ліпеня, 21.30 - Мінск, унутраны дворык Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З.Азгура, 8).