падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

LAO CHE (Польшча) і
B:N: (Беларусь)

21 лiстапада 2015Музыка
Месца: Мінск, Клуб RE:PUBLIC Вул. Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына

Польскі Інстытут у Мінску
і творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”
 
прадстаўляюць сумесны канцэрт рок-гуртоў
 
LAO CHE (Польшча) і B:N: (Беларусь) 
 
 
 
 
LAO CHE - адзін з самых цікавых і вядомых польскіх рок-калектываў XXI стагоддзя, які ўмела спалучае ў сваёй творчасці элементы рока, фолька, аўтарскай песні і электроннай музыкі.
Гурт быў створаны былымі членамі ансамбля KOLI ў 1999 годзе ў г. Плоцку. Назва калектыву паходзіць ад імя Lao Che ("Старына Чэ"), адной з другасных роляў у фільме “Індыяна Джонс і Храм Лёсу”.
 
Склад:
Марыюш "Denat” Дэнст - сэмплер, анімацыя
Хуберт "Spięty” Дабачэўскі - вакал, рытм-гітара
Міхал "Dimon” Ястшэмбскі - барабан
Філіп "Wieża” Ружанскі - клавішныя
Рафал "Żubr” Барыцкі - бас-гітара
Мацек "Trocki” Дзержаноўскі - ударныя інструменты
 
Свой дэбютны альбом "Вядзьмарства” гурт выпусціў у 2002 годзе. Змрочная і таямнічая эстэтыка альбома звярталася да тэм абрадаў і магічных дзеянняў з эпохі сярэднявечча.
 
Другі альбом LAO CHE "Варшаўскае паўстанне” пабачыў свет у 2005 г. Альбом аказаўся пераломным у гісторыі LAO CHE - пасля яго гурт выйшаў на пярэдні план польскага року і адразу ж заваяваў вядомасць і папулярнасць. Яго унікальнасць заўважылі як журналісты ("Gazeta Wyborcza" палічыла альбом самай важнай польскай музычнай падзеяй 2005 года, а часопіс "Przekrój" размясціў альбом у пяцёрцы лепшых альбомаў года), так і слухачы (Альбом Года ў Радыё "Trójka" і прэмія глядацкіх сімпатый "Залаты Ваўчок” на прэстыжным фестывалі "Прыпынак Вудсток”). Альбом быў таксама ўдастоены намінацыі самай галоўнай музычнай прэміі Польшчы - "Фрыдэрык” у катэгорыі "альтэрнатыўная музыка”.
 
Высокую пазіцыю і выдатную творчую форму калектыву пацвердзіў новы альбом "Госпел" (2008 г.), які распавядае пра ўзаемаадносіны чалавека з Богам. У гэтым альбоме музыка ўзбагацілася элементамі джаза, самбы і нават габрэйскімі матывамі. Гэта самы папулярны альбом Лао Чэ – ён меў як камерцыйны поспех (плацінавы дыск), так і творчыя ўзнагароды (Прэміі Горада Торунь, Радыё "Trójka", Lao Che названы Гуртом Года на папулярным музычным сайце www.infomuzyka.pl).
 
Высокі статус на польскай рок-сцэне група пацвердзіла сваім удзелам у буйных фестывалях: "Прыпынак Вудсток” /”Przystanek Woodstok”, „Heineken Open'er” у Гдыні, „Off”, „Jarocin”, „Eko Union Of Rock” ў Венгажэво, “Музыка з блакаднага горада Любін” і інш. Выступ на фестывалі "Прыпынках Вудсток” быў запісаны і выдадзены на DVD. Альбом "Госпел” быў названы альбомам Года альтэрнатыўным друкаваным і інтэрнэт-выданнем TAJNIAK.
 
Чарговы альбом групы Lao Che "Ток пастаянны / ток пераменны" - гэта зварот да гучання 80-х. Самыя папулярныя песні альбома - "Час" і "Жыццё, як трамвай". Да другой кампазіцыі быў зняты відэакліп, які атрымаў у 2010 г. прыз "За лепшую анімацыю" на "Yach Film Festival". У 2012 г. быў запісаны пяты альбом гурта "Soundtrack". Сінгламі сталі кампазіцыі "Зомбі" і "Дым". У рамках канцэртнага прома-тура музыкі адыгралі 32 канцэрты.
 
Апошні альбом LAO CHE "Дзецям" пабачыў свет у сакавіку 2015 г. Ён адрасаваны "дарослым дзецям", тым, у каго ёсць дзеці, і ўсім тым, хто былі дзецьмі. У гэтым альбоме, кажуць крытыкі, “жывы подых” песень, іх натуральнае гучанне і атмасфера сумеснай імправізацыі. Пра эрудыцыю LAO CHE вядома даўно. Моц гурта – тэксты Хуберта Дабачэўскага (Spięty) - вакаліста групы. У апошнім альбоме ён у чарговы раз прадэманстраваў сваё майстэрства. Музычная частка альбома “Дзецям” узрушвае разнастайнасцю - лёгкі свінг, улёт у блізкаўсходні транс, rock'n'roll, пост-punk і нават энергічны электра-фанк-рэгі-рокавы мікс.
 
 
:B:N: зараз адзін з самых папулярных беларускамоўных рок-гуртоў у Беларусі.
 
Першы вялікі посьпех - "Вось такую б..." атрымала прыз за "Лепшую лірычную песьню" на "Рок-коле 2001". Пачынаючы зь перамогі на Басовішчы-2002, "Безназоўныя" - хэдлайнэры любога фэсту, у якім бяруць удзел, шматразовыя пераможцы на гіт-парадзе "Тузін Гітоў"... Паверце, хто ня чуў - гэта трэба паслухаць Emotikon smile
 
:B:N: гэта:
Алесь Лютыч – гітара, сьпеў;
Алесь Зайцау – бас-гітара,
Рамуальд Пазняк – бубны,
Максім Лiтвiнец – рытм-гітара,
Сяргей Машковіч – аўтар тэкстаў
 
Дыскаграфія: Дэма "Празь сябе" (2002 г.) "Не трывай" (2003 г.) "Жыве рок-н-рол" (2006 г.) Удзел у музычных складанках: "Ґенэралы айчыннага року" (2004 г.) зь песьняй "Гарады" "Прэм'ер Тузін-2005" зь песьняй "Сьпіралі" "Песьні Свабоды-2" (2006 г.) зь песьняй "Цягнік" "Песьні Свабоды-3" (2007 г.) зь песьняй "Быў час" "Прэм'ер Тузін-2007" зь песьняй "Дажджамі" "Охота-18" зь песьняй "Дажджамі" "НезалежныЯ" (2008 г.) зь песьняй "Загінулым паэтам прысьвячаецца" http://vk.com/bnband https://www.facebook.com/groups/bnrockband/