падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«LAUDATE DOMINUM»

19 чэрвеня 2010Музыка
Месца: Мінск, Архікатэдра імя Насвяцейшай Марыі Панны, пл. Свабоды 9 Пач. у 19:30. Уваход вольны

Пачатак у 19.30
Уваход вольны

Аднойчы адкрыўшы для сябе пласт духоўнага багацця хрысціянскай культуры, мы зноў і зноў звяртаемся да гэтай жывой крыніцы душы чалавека – Божага слова. І гэтая  напоўненая глыбокім псіхалагізмам, эмацыянальная размова чалавека з Небам – спалучэнне векавой мудрасці, любові, прыгажосці і гармоніі.  Пра музычнае ўвасабленне гэтага незвычайнага дыялогу Святы Аўгустын сказаў аднойчы: “Хто спявае, той моліцца двойчы” …

 

Дзржаўны камерны хор РБ быў заснаваны ў 1988 годзе, вызначыўшы галоўны кірунак сваго творчага жыцця – адраджэнне і прапаганду «жамчужын» старадаўняй духоўнай музыкі, заходнееўрапейскай класікі і сучасных харавых партытур. Замежныя слухачы і крытыкі з Нарвегіі, Германіі, Чэхіі і Славакіі, Швецыі і Даніі, Літвы і Эстоніі адкрылі для сябе харавое камернае майстэрства Беларусі, дзякуючы выступленням калектыву. У 2006 г. хор стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у г. Хайнувка (Польшча). Шматлікія дыпломы заваяваны таксама на міжнародных фестывалях у Літве, Эстоніі, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі.

Наталля Міхайлава - мастацкі кіраўнік хора з 2000 г. Яе творчасць вызначае высокае прафесійнае майстэрства, уменне драматычна дакладна будаваць канцэртную праграму і дасягаць глыбокага музычнага прачытання кожнай партытуры. У 2008 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва Н. Міхайлава ўзнагароджана медалём імя Ф. Скарыны.

Канстанцін Шараў. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Стыль музыканта фарміраваўся ў творчых кантактах з такімі майстрамі аргана, як: прафесар Н.Ванадзіньш з Рыжскай кансерваторыі, французскі арганіст Жан Гійу, пад кіраўніцтвам якога К. Шараў стажыраваўся ў Швейцарыі.

Творчая індывідуальнасць арганіста, разнастайнасць яго рэпертуару прыцягваюць увагу слухачоў у розных краінах. Яго сольныя канцэрты гучалі на міжнародных фестывалях старадаўняй музыкі ў Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Польшчы.

 

У праграме канцэрта
1. Laudate Dominum – Дж.Пiтонi
2. Mater Amabilis – В.А.Моцарт
3. O crux – Сорс
4. Locus iste – А.Брукнэр
5. Ave Maria – Й.Свидэр
6. Dona nobis – Э.Грыг
7. Тры харальныя прылюдыi з арганнай месы – I.С.Бах BWV 669, 671, 672
8. Lobet den Hern – I.С.Бах (Матэт BWV 230)
9. Missa pro pacem – Ф.Нававейскi Kyrie Gloria Credo Sanctus Benedictus Agnus Dei
10. Лейпцыгская харальная прылюдыя – I.С.Бах
11. Матачка Божая – беларускi кант, апрацоука А.Кручкова