падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Люстра душы»

30 верасня 2009Музыка
Месца: Мінск, Камерная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Сольны фартэпіянны канцэрт у выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Палякова (Мінск), прысвечаны 200-тай гадавіне з нараджэння Фрыдэрыка Шапэна.

Аляксандр Палякоў — адзін з найбольш яркіх і таленавітых беларускіх піяністаў. Музыкант праводзіць актыўную канцэртную дзейнасць у сваёй краіне і за мяжой. Выступаў у канцэртных залах Францыі, Эстоніі, Іспаніі, Германіі, Румыніі, Украіны, Расіі. Ігра Аляксандра Палякова атрымала высокую ацэнку выдатных музыкантаў свету: Дзмітрыя Башкірава, П'ерлуіджы Дэстра, Пітэра Данахаў, Любові Жук, Андрэя Паначэўнага.

Жанравая разнастайнасць праграмы, паэтычнае апавяданне пра творчы воблік Ф. Шапэна, а таксама мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, дазволяць акунуцца ў цудоўны свет музычных вобразаў Ф. Шапэна.

У праграме канцэрта прагучаць накцюрны, санаты, мазуркі, скерца, паланэзы.

Вядучая — Юлія Архангельская