падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

М.К. Агінскі ў Варшаве

23 чэрвеня 2015Музыка
Месца: Мінск, Малая зала імя Р. Шырмы

 
23 чэрвеня на сцэне Малой залы ім. Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца трэцці канцэрт “Міхал Клеафас Агінскі ў Варшаве” з прэм’ернага цыкла канцэртаў “Вяртанне на Радзіму”, прысвечанага 250-годдзю са дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, дыпламата, грамадскага і палітычнага дзеяча, мецэната і гісторыка-мемуарыста Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833). Стваральнікі і выканаўцы – ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава, салісты – Святлана Кудзіна (фартэпіяна), Алена Мальцава (скрыпка), Саша Арбузава (скрыпка), Ева Воўкава (скрыпка).
Гады дзяцінства і юнацтва кампазітара, якія прайшлі бліз Варшавы, бліскучы пачатак дзяржаўнай кар’еры, гукі незнаёмай музыкі твораў самаго Міхала Клеафаса Агінскага, яго настаўнікаў і сучаснікаў – у канцэтнай праграме філарманічнага вечара.