падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«МАЛЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ» граюць ШАПЭНА

26 лютага 2015Музыка
Месца: Мінск, Малая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Камуністычная, 9)

Польскі Інстытут у Мінску і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
запрашаюць на
“205-ты ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА”,
які адбудзецца на сцэне Малой Залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Камуністычная, 9)
 
У праграме - канцэрт выдатнага польскага калектыва
«МАЛЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ», 
а таксама розныя іншыя сюрпрызы.

 
«Малыя інструменты» - гэта ўнікальны калектыў, які выкарыстоўвае ў сваёй творчасці выключна малыя інструменты - невялікага памеру прафесійныя інструменты, гукавыя цацкі, мудрагелістыя музычныя вынаходкі і ўласныя гукавыя канструкцыі. «Малыя інструменты» ствараюць і запісваюць музыку для фільмаў, радыёперадач, аўдыёкніг. Удзельнічаюць у разнастайных фестывалях, у тым ліку прысвечаных сучаснай музыцы, а таксама кінафестывалях. У рамках канцэрту ў Мінску калектыў прадставіць рэпертуар аднаго са сваіх аўтарскіх альбомаў пад назвай «Малыя інструменты граюць Шапэна». У дадзенай канцэртнай праграме будуць выкарыстаны перш за ўсё "toy piano" - маленькія фартэпіяна, раялі і клавесіны. Падчас канцэрту на экране плануецца прэзентацыя фотаздымкаў малых інструментаў з вялікай калекцыі, сабранай музыкамі.