падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Музычнае падарожжа праз стагоддзе"

18 сакавiка 2018Музыка
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, малая зала імя Р. Шырмы

18 сакавіка 2018 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца cвяточны канцэрт МУЗЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ПРАЗ СТАГОДДЗЕ”, прысвечаны сотай гадавіне аднаўлення незалежнасці Польшчы. 

Ансамбль салістаў "КЛАСІК-АВАНГАРД" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава прадставіць з гэтай нагоды цікавую праграму, якая будзе складацца з выдатных прыкладаў польскай музыкі апошняга стагоддзя, а таксама твораў сучасных беларускіх кампазітараў.

У 2018 годзе Польшча адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці. У гонар гэтай падзеі ўрад Рэспублікі Польшча зацьвердзіў шматгадовую дзяржаўную праграму "Незалежная" (Niepodległa) на 2017-2021 гг., мэта якой аб'ядноўваць і падтрымліваць шматлікія культурныя ініцыятывы, у тым ліку і міжнародныя, прысвечаныя святкаванню 100-гадовага юбілею аднаўлення незалежнасці Польшчы.

За незалежнасць змагаліся цэлыя пакаленні палякаў, пра яе марылі паэты і мастакі, пра яе думалі таксама кампазітары і музыканты. У праграме канцэрта “Музычнае падарожжа праз стагоддзе” прагучыць музыка кампазітараў, творчы шлях якіх быў непасрэдна звязаны з перыядам аднаўлення незалежнасці. Гэта будуць творы Ігнацыя Яна Падэрэўскага – вялікага піяніста і першага прэм'ер-міністра незалежнай польскай дзяржавы; Караля Шыманоўскага – выдатнага кампазітара адроджанай у 1918 годзе Польшчы, “бацькі” авангарда ў галіне музыкі; Зыгмунта Краўзэ – прыхільніка «ўнізму» ў музыцы – напрамку, які стварыў пасля аднаўлення незалежнасці мастак Уладзіслаў Страмінскі, ураджэнец Мінска і адзін з найважнейшых тэарэтыкаў новага польскага авангарда; Кшыштафа Пэндэрэцкага – аднаго з самых паважаных польскіх кампазітараў сучаснасці і іншых. Прагучыць таксама музыка сучасных беларускіх кампазітараў, прысвечаная альбо натхнёная Польшчай. Спецыяльны госць канцэрта – Старшыня Саюза польскіх кампазітараў, музыказнаўца і публіцыст Мечыслаў Камінэк.

Праект атрымаў падтрымку:
- Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспубліка Польшча ў рамках шматгадовай праграмы “Незалежная” на 2017-2021 гг. www.mkidn.gov.pl
- Інстытута Адама Міцкевіча ў рамках праграмы „Культурныя масты” www.culture.pl.

Арганізатары канцэрта:

Беларуская дзяржаўная філармонія www.philharmonic.by

Саюз польскіх кампазітараў www.zkp.pl

Польскі цэнтр музычнай інфармацыі www.polmic.pl

Польскі Інстытут у Мінску www.instpol.by

У ПРАГРАМЕ

У праграме:

Іаддзяленне

Гражына Бацэвіч (1909-1969)

- Два танцы

Мечыслаў Карловіч (1876-1909)

- “Наспакойным ціхім моры”, ор.3№3

Мечыслаў Карловіч-Ян Карловіч

- “Калі ж…”

Ігнацый Ян Падэрэўскі(1860-1941)

- З Альбома“Татры” — 4 частка, ор.12

Мечыслаў Карловіч

- “Не плачнада мною”

-“Прадвечнай ноччу”

Караль Шыманоўскі (1882-1937)

- Кракавяк

Апалінарый Шэлюта (1906-1984)

- Прэлюдыя№1, ор.56

Караль Шыманоўскі

- З цыкла“Курпёўскія песні”

“Слава табе, Хрысце”

“Гэй вы, музыканты”

Эміль Млынарскі (1870-1935)

-Кракавяк

Ігнацый Ян Падэрэўскі

- З Альбома“Татры” — 1 частка, ор.12

 

ІІаддзяленне

Зыгмунт Краўзэ (1938)

- «Aus aller welt stammende»

Караль Шыманоўскі

-Гераічнытанец з балета-пантамімы “Харнасі”

Генрых Вагнер (1922-2000)

-Элегія збалета “Падстаўная нявеста”

Мечыслаў Вайнберг (1919-1996)

-Постлюдыяз оперы “Пасажырка”

Эдзі Тырманд (1917-2008)

-Калыханка

Кшыштаф Пендэрэцкі (1933)

-Дзвемініяцюры з цыкла “Тры мініяцюры”

Ігнацый Ян Падэрэўскі

-Менуэт,ор.14№1

Караль Шыманоўскі

- З цыкла “Курпёўскіяпесні”

“Хто там у каморцы?”

“Над возерам”

Дзмітрый Лыбін (1963)

-“Падарожжаз Кракава ў Вену”