падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Музычнае трыо "Modular String Trio" на фестывалі нямога кіно "КІНЕМО"

7 ліпеня 2016Музыка
Месца: Мінск, Музей імя З. Азгура

7 ліпеня 2016 (чацвер) у Музеі З. Азгура (Мінск, вул. Азгура 8), у 21.30 ў межах фестывалю КІНЕМО выступіць польскае музычнае трыо "Modular String Trio".
Музыкі будуць ствараць жывы аўдыёрад уласнага сачынення да нямога фільма амерыканскага рэжысёра Р. Джуліана "Прывід оперы" (1925 г.)
 
"Modular String Trio":
Яцэк Мазуркевіч кантрабас, электроніка
Лукаш Кацперчык сінтэзатар мадулярны
Сяргей Ахрэмчук скрыпка
 
 "Modular String Trio" (Варшава, Польшча)
 
"КІНЕМО" - адзіны ў Беларусі open-air-фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Гледачы змогуць не проста пазнаёміцца з кінашэдэўрамі мінулага, але і ўбачыць іх, так бы мовіць, у новым гучанні, бо выкананыя ўжывую аўтарскія саўндтрэкі напэўна дададуць да вядомых стужках нябачаныя раней сэнсавыя адценні.