падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Музыка польскага і еўрапейскага барока"

31 сакавiка 2016Музыка
Месца: Гродна, Мультымедыйная зала Генеральнага Консульства РП у Гродне

"Музыка польскага і еўрапейскага барока”
 
І канцэрт з цыкла „Эпохі польскай музыкі”
 
Мультымедыйная зала Генеральнага Консульства РП у Гродне г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а
 
Выканаўцы:
Сяргей Махаў (флейта)
Аляксей Фралоў (фагот)
Дзмітры Лыбін (клавесін, арган)
 
 
Праграма канцэрта:
М. Мільчэўскі "Канцона" для 3-x інструментаў і basso continuo
А. Яжембскі "Kuestrinella" для 3-х інструментаў і basso continuo
Г. Пёрсэл Сюіта № 6 in D, "Sefauchi's Farewell" для клавесіна
Ф.Купэрэн "Тамбурыны" для флейты і фагота
                 "П'еса ў польскім стылі" для клавесіна
                 "Гавот" з Каралеўскага канцэрта №4 для фагота і аргана
                 "Мюзэт" з Каралеўскага канцэрта №3 для 3-x інструментаў
Д. Скарляці Тры санаты для клавесіна
І. С. Бах Паланэз з "Французкай сюіты" № 6
Кантрапункты № 1, 2 з цыкла "Мастацтва фугі"
Дз. Лыбін "Старажытная сюіта" для флейты і клавесіна
 
Д. Лыбін - беларускі кампазітар, піяніст, выпускнік Інстытута ім. Гнесіных у Маскве і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, удзельнічаў у навуковых стажыроўках у Варшаўскай акадэміі музыкі і Кансерваторыі ў Санкт-Пецярбургу, стыпендыят праграмы “Gaude Polonia” Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП. Адзін з заснавальнікаў, а ў перыяд (2001-2007) старшыня Беларускай асацыяцыі сучаснай музыкі. Творы кампазітара выконваліся ў рамках шматлікіх канцэртаў і фестываляў у Беларусі і іншых краінах па ўсім свеце.
 
А. Фралоў – лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор, даследчык гісторыі беларускай музыкі, заснавальнік і кіраўнік ансамбль салістаў "Вытокі". Ансамбль выконвае як выдатныя класічныя шэдэўры сусветнай і беларускай музыкі, так і ўнікальныя архіўныя знаходкі, а таксама спецыяльна створаныя сучаснымі аўтарамі кампазіцыі.Ансамль - сталы ўдзельнік прэстыжных айчынных і міжнародных фестываляў, сам засноўвае фэсты. Музыканты ансамбля паасобку і разам неаднаразова выступалі ў самых прэстыжных залах Беларусі і за мяжой: Германіі, ЗША, Іспаніі, Італіі, Кітаі, Ліване, Літве, Люксембургу, Нідэрландах, Польшчы, у ААЭ, Расіі, Сірыі, Турцыі, Францыі, Швейцарыі і інш., супрацоўнічалі на розных пляцоўках з выдатнейшымі музыкамі свету.
 
S. Machau – беларускі флейтыст, скончыў Мінскі музычны каледж імя М.Глінкі і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў Мінску. Працаваў у Дзяржаўнай філармоніі ў Гомелі і Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску. Саліст ансамбля “Вытокі”, супрацоўнічае тасксама з ансамблем салістаў «Класік Авангард" і "Камернымі салістамі Мінска". Выступаў на розных музычных сцэнах Беларусі і свету.