падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Музыка руху "Маладая Польшча"

16 снежня 2016Музыка
Месца: Гродно, Канцэртная зала Гродзенскага цэнтра культуры (вул. Дзяржынскага, 1)

16 снежня ў Канцэртнай зале Гродзенскага цэнтра культуры (вул. Дзяржынскага, 1) адбудзецца канцэрт пад назвай "Музыка Маладой Польшчы"
Арганізатарамі канцэрта выступілі: Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае Консульства РП у РБ, Дзяржаўная установа культуры "Гродзенская капэла".
 
У гэты вечар  публіка зможа не толькі пачуць музычныя творы выдатных польскіх кампазітараў руху "Маладая Польшча", але і пазнаёміцца з творчасцю мастакоў гэтага перыяду і натхніцца пранікнёнымі паэтычнымі радкамі тых часоў.
 
"Маладая Польшча" – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва. Рух ахапіў ўсе галіны мастацтва: літаратуру, жывапіс, тэатр, музыку.
Кампазітары - Мечыслаў Карловіч, Апалінар Шэлюта, Караль Шыманоўскі, Людамір Ружыцкі, Эміль Млынарскі, Зыгмунт Наскоўскі... Вядомыя і невядомыя... Асаблівыя і непаўторныя... Творы гэтых таленавітых аўтараў прагучаць у новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў "Класік-авангард" 21 верасня ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
 
Выканаўцы:
ансамбль салістаў "Класік Авангард",
мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор - заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Уладзімір Байдаў.