падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя альбома «ANGLEZA” ад беларускага гурта „TESTAMENTUM TERRAE”

28 лiстапада 2010Музыка
Месца: Мінск, Клуб “Рэактар”, вул. В. Харужай, 29/

Прапанаваны альбом – гэта новае вакно ў фальклорны свет, адкрытае польскім фалькларыстам Міхалам Федароўскім.
 
Польска–беларускія песні і танцы, абрадавыя мелодыі, казкі і прыказкі, ваярскія спевы і гімны.
 
На дыску запісана 12 кампазіцый са збораў М. Федароўскага. Шляхетныя і дзявочыя песні, танцы эпохі позняга сярэднявечча, аб'яднаныя гучаннем аўтэнтычных інструментаў.
 
Гурт правакуе сучаснымі аранжыроўкамі, перамешанымі са стражытнай стылістыкай, на пошукі страчанага мінулага. На пошукі адзіна вялікай культуры…
 
 
“Testamentum Terrae” (з лацінскай мовы “Запавет зямлі”) – адзін з вядучых беларускіх гуртоў у плыні сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г.
У сваёй музыцы выкарыстоўвае копіі інструментаў XV–XVIII стст.
 
Удзельнікі:
Юрась "Юранд" Панкевіч - дуды, вакал
Надзея Працько – скрыпка, гудок, лютня, вакал
Марына Грышанава – жалейкі, флейты, вакал
Віталь "Астравіт" Касавец – турэцкі барабан, шархуны, бубен, дарбука, вакал
Дзяніс Прахоцкі - мандаліна