падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прыдворны балет „Cracovia Danza”

26 чэрвеня 2010Музыка
Месца: Навагрудак

Выступленне і танцавальны майстар-клас прыдворнага балета „Cracovia Danza” у рамках Пятага Сярэднявечнага Фэсту “Наваградскі замак”, прымеркаванага да святкавання 600-годдзя перамогі Аб’яднанага Войска Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдзкай бітве.
Гэта Фестываль старадаўняй культуры з варштатамі і канцэртамі выканаўцаў старадаўніх музыкі і танцаў, правядзеннем рыцарскіх турніраў, пастановачнай бітвы.  
Прыдворны балет “Cracovia Danza”. Легенда пра Каралеву Ядвігу

Прыдворны балет “Cracovia Danza”. Легенда пра Каралеву Ядвігу

Прыдворны балет “Cracovia Danza”. Легенда пра Каралеву Ядвігу

Прыдворны балет CRACOVIA DANZA

 Прыдворны балет “Cracovia Danza” (Кракаў, Польшча) створаны ў 1997 годзе. Мастацкі кіраўнік – Рамана Аньель (Romana Agnel). Гэта адзіны ў Польшчы прафесійны гурт, які спецыялізуецца на выканні прыдворных танцаў часоў Сярэднявечча, Рэнесансу і Барока. Прэзентуе, перад усім, аўтарскія спектаклі, якія праз танец і пантаміму апавядаюць пра панаваўшыя ў Еўропе дворскія цырымоніі і звычаі.

Гурт удзельнічае ў шматлікіх імпрэзах у Польшчы і за яе межамі, супрацоўнічае з Польскім тэлебачаннем. З’яўляецца заснавальнікам і сталым выканаўцам першага ў свеце Фестывалю дворскіх танцаў у Кракаве (з 2000 года да цяперашняга часу).