падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РАСТВО прыходзіць.
РАДАСЦЬ прыносіць

21 снежня 2009Музыка
Месца: Мінск, Зала імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі

 
Новы год нясе багата прыгод.
Каляды і Раство раставяць тым прыгодам свае акцэнты.
І першым акцэнтам у музычнай феерыі навагодняга марафону стане канцэрт “РАСТВО прыходзіць – рАДАСЦЬ прыносіць”  ансамбля салістаў “Класік-Авангард” Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.
Снежная музыка ў джаз-танальнасці прагучыць
21 снежня а 19 гадзіне на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы.
 
Праграму складаюць беларускія калядныя канты, сусветная папулярная музыка на Раство, блюзавыя джазавыя кампазіцыі ў выкананнні ансамбля.

Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача.
Даведкі па тэл. 331 16 17б 284 47 09 (касы) 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў)