падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Сольны канцэрт ЯНА КШЫШТАФА БРОІ (фартэпіяна)

22 кастрычнiка 2010Музыка
Месца: г.Магілёў, УК “Магілёўская абласная філармонія”, Канцэртная зала Акадэміі музыкі, вул. Крыленка, 12



У праграме
:

I аддзяленне.
Ф. Шапэн.
Накцюрн сі-мажор, оп.62 №1,
Накцюрн мі-мажор, оп.62 №2,
Балада фа-мінор, оп. 52
Баркарола фа-дыез мажор, оп. 60
 
II аддзяленне.
Ф. Шапэн.24 прелюдии, оп. 28
 

Ян Кшыштаф БРОЯ нарадзіўся ў 1972 г. у Варшаве.
Вучыўся ў Франкфурце-на-Майне, Гановеры і Варшаўскай акадэміі музыкі, якую скончыў з выдатнай адзнакай у1998 г. Свае уменні ўдасканальваў пад кіраўніцтвам Яна Эйкера, Вольфганга Хеса, Карла-Хайнца Кемерлінга (фартэпіяна), Шаболца Эштэні (імправізацыя) і Крысціны Баруцінскай (камерная музыка).
 
Пераможца і лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў. У 1999 г. атрымаў І узнагароду на Міжнародным конкурсе імя М.К. Чурлёніса ў Вільнюсе, у 2002 г. стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу імя С.Рахманінава ў Пасадэне (ЗША). Атрымаў таксама ўзнагароды міжнародных конкурсаў у Ханау (1989), у Браўншвейгу (1991) і Бухарэсце (1995). Уладальнік трох пазаконкурсных узнагарод на XIII Міжнародным піяністычным конкурсе імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Выступае ў шматлікіх краінах свету. Запісвае музыку для радыё і тэлебачання Польшчы, Іспаніі, Германіі, Францыі, Японіі, ЗША і Расіі.
 
Працаваў музычным кансультантам у час здымак оскараноснага фільма Р. Паланскага «Піяніст», прымаў удзел у запісе саўндтрэка да фільма Анджэя Вайды «Татарак». Пасля ашаламляльнага поспеху ў 1999г. На конкурсе ў Вільнюсе літоўская прэса назвала яго „пиянистам XXI стагоддзя”, а член журы конкурсу, піяніст сусветнай славы, Мікалай Пятроў запрасіў яго на выступленні ў Маскву, якія распачаліся выдатным дэбютам. Пазней музыкант удзельнічае ў Міжнародным фестывалі “Крэмль музычны”, у канцэрце ў Вялікай канцэртнай зале імя кансерваторыі імя П. Чайкоўскага ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам К. Паыты і іншых канцэртах. На працягу наступнах гадоў Яна Кшыштафа Брою з аднолькава вялікім энтузіазмам запрашаюць у самыя вялікія канцэртныя залы Еўропы, ЗША і краін Паўнёвай Амерыкі.
 
 Часопіс «Ruch Muzyczny” пасля сольнага канцэрта Я.К. Броі ў 2003 г. у зале Варшаўскай нацыянальнай філармоніі, параўнаў піяніста са славутымі майстрамі мінулага стагоддзя, назваўшы «адным з выдатнейшых польскіх музыкантаў». У 2010 г. запіс IV канцэртнай сімфоніі К. Шыманоўскага з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве пад кіраўніцтвам А. Віта для фірмы NAXOS атрымаў намінацыю на прэмію амерыканскай Фанаграфічнай Акадэміі «Grammy 2010».