падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Струнны квартэт ALTRA VOLTA (Катавіцы)

27 жнiўня 2016Музыка
Месца: Мінск, Плошча Свабоды (каля Ратушы)

27 жніўня 2016 г. на пл. Свабоды ў межах фестывалю "Класіка ля Ратушы" выступіць выдатны польскі струнны квартэт Altra Volta (г.Катавіцы, Польшча).
У праграме канцэрта прагучаць творы выдатных польскіх і сусветных музычных класікаў: С. Манюшкі, Ю.Эльснера, В.А. Моцарта, Л.В.Бетховена, І.С. Баха, П. Чайкоўскага і інш.
Пачатак а 20-й гадзіне.
 
 
 
Струнны квартэт Altra Volta:
Анджэй Рудны / Andrzej Rudny / - скрыпка
Лешэк Сойка / Leszek Sojka / - скрыпка
Аляксандра Марка-Лех / Aleksandra Marko-Lech / - альт
Міхал Лех / Michał Lech / - віяланчэль
 
Струнны квартэт «Altra Volta» быў заснаваны ў 1998 r. студэнтамі Акадэміі музыкі ў г. Катавіцы (Польшча). З таго часу музычны шлях "Altra Volta" працягнуўся скрозь 3 кантынента: Еўропу (Германія, Францыя, Іспанія, Італія, Ватыкан, Швейцарыя, Турцыя, Літва, Нідэрланды), Афрыку (Егіпет) і Азію (Індыя, Шры-Ланка). Квартэт прымаў удзел у шматлікіх фестывалях і канцэртах. Найбольш важныя з іх - Міжнародны фестываль "La Nuit de la Voix" - «Опера Комік» у Парыжы; Міжнародны фестываль "Дні музыкі" ў Вялікім Тэатры-Нацыянальнай оперы ў Варшаве; Фестываль «Музычныя сады Шапэна" -Каралеўскі замак у Варшаве; Сілезскі фестываль ім. Людвіга ван Бетховена - г. Глогувэк ў Польшчы; 49-ы Нацыянальны фестываль польскай песні ў Аполе; фестываль ім. Карла Марыі фон Вэбера. Канцэртам "Чараўніцтва класічнай музыкі" квартэт адкрыў у г. Каломба святкаванне 50-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Шры-Ланкой. Дзякуючы супрацоўніцтву Пасольства Польшчы ў Нью-Дэлі з Індыйскім саветам па культурных сувязях, квартэт прадстаўляў польскую культуру падчас канцэрту ў «Шры Рам Цэнтры» ў Нью -Дэлі.
 
Запісы струннага квартэта «Altra Вольта» трансляваліся па Французскаму радыё «Classique», Радыё Ватыкана, Польскаму радыё «Аполе», RMF Classic, Польскаму радыё «Катавіцы», а таксама на тэлебачанні MEZZO, TVP 2, TV Polonia, ТБ «Катавіцы». Калектыў выступіў таксама ў кінастужцы Славаміра Фабіцкага "Зварот", намінаванага на Оскар. У межах святкавання "Года Шапэна-2010», квартэт разам з ансамблем вакалістаў горада Катавіцы "Камерата Сілезія" ўдзельнічаў у прэм'ерным выкананні твора французскага кампазітара Р. Кампа "Sept Humoresques" у Вялікім тэатры Нацыянальнай Оперы ў Варшаве. Калектыў выступіў таксама на сцэне «Тэатра мастацтваў» у Мадрыдзе падчас Сусветных Дзён Моладзі.
 
«Altra Volta» супрацоўнічае з выбітнымі польскімі выканаўцамі, сярод якіх Станіслаў Сойка, ансамбль вакалістаў г. Катавіцэ "Камерата Сілезія", група Daddy's Cash, Тэатр «А». Квартэт выступаў таксама з Кшыштафам Цугоўскім, Наталляй Немэн і пераможцай «Апольскіх дэбютаў» Ёаннай Конрад. У 2013 годзе квартэт пачаў супрацоўніцтва з Фондам Пятра Клера. Разам са стыпендыятамі Фонду зрабіў студыйныя запісы выступленняў, выкананых у Апольскай філармоніі і Польскім радыё «Катавіцы», а таксама канцэртныя запісы, запісаныя падчас выступленняў у канцэртнай студыі Польскага радыё імя В. Лютаслаўскага ў Варшаве.