падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Таўкачыкі на Дзяды, або Хэлоўін па-беларуску»

3 лiстапада 2009Музыка
Месца: Мінск, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы

Канцэрт-спектакль, які збярэ найбольш цікавых андэграўнд-артыстаў з мэтай спалучыць сучаснае мастацтва са старажытнай язычніцкай традыцыяй выклікання і частавання духаў. Стварэнню на сцэне містычнай атмасферы дапамогуць незвычайныя дэкарацыі ў выглядзе крыжоў, драўляных надмагілляў-нарубаў, якія нагадваюць саркафагі, сапраўднага стала са стравамі для душ нябожчыкаў і інш. Але на гэты абрад таксама не абыйсціся без добрай музыкі і святочных аўтэнтычных спеваў.

Удзельнікі фэсту:

  • Этна-рок-шоў «Юр’я»
  • Масуд Талебані (Курдыстан) – Вакал, даф, сетар. Прадстаўляе культуру і філасофію старажытнай Персіі.
  • Бартламей Лех Палыга (Польшча)
  • «Zespół Polski» (Польшча)
  • Праект «Дзівасіл»
  • «Гарлачыкі»
  • Аўтэнтычныя бабулькі
  • НАГУАЛЬ
  • «АЛЬТАНКА»
  • Пластычны тэатр ІнЖэст