падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ТАНЦАВАЛЬНЫ СВЕТ ШАПЭНА”

27 чэрвеня 2010Музыка
Месца: Мінск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, вул. Валадарскага, 5

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, вул. Валадарскага, 5 
Найноўшы праект прыдворнага балета Cracovia Danza”, падрыхтаваны з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Ф. Шапэна. Спектакль, які з’яўляецца спробай перадачы танцавальных форм Фрыдэрыка Шапэна, прадстаўленых у трох вобразах: салона, польскай народнай традыцыі і сцэнічна-тэатральнай прасторы. Шапэн - сталы наведвальнік салонаў, тэатраў і опер, знакаміты танцор, ён з практыкі ведаў танцавальны рэпертуар, як польскі, так і еўрапейскі. Танцоры прыдворнага балета прадстаўляюць салонныя танцы, модныя ў той час у Варшаве, Вене і Парыжы: элегантныя англезы і лансьеры, забаўныя кадрылі, чароўныя вальсы, поўныя фантазіі і палёту мазуркі, ганаровы паланэз, сентыментальны куявяк і энэргічны абэрэк...
Прыдворны балет CRACOVIA DANZA

 Прыдворны балет “Cracovia Danza” (Кракаў, Польшча) створаны ў 1997 годзе. Мастацкі кіраўнік – Рамана Аньель (Romana Agnel). Гэта адзіны ў Польшчы прафесійны гурт, які спецыялізуецца на выканні прыдворных танцаў часоў Сярэднявечча, Рэнесансу і Барока. Прэзентуе, перад усім, аўтарскія спектаклі, якія праз танец і пантаміму апавядаюць пра панаваўшыя ў Еўропе дворскія цырымоніі і звычаі.

Гурт удзельнічае ў шматлікіх імпрэзах у Польшчы і за яе межамі, супрацоўнічае з Польскім тэлебачаннем. З’яўляецца заснавальнікам і сталым выканаўцам першага ў свеце Фестывалю дворскіх танцаў у Кракаве (з 2000 года да цяперашняга часу).