падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Вrillant’авыя дэбюты Фрыдэрыка Шапэна

11 снежня 2010Музыка
Месца: Мінск , Зала імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі

Наўздагон 200-годдзю з дня нараджэння кампазітара
 
Ансамбль салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД”, Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Байдаў
 
 
І яшчэ адна, наўздагон сыходу незабыўнага і шчодрага на шапэнаўскія імпрэзы юбілейнага году Шапэна, канцэртная праграма ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі з твораў кампазітара, які займеў шанаванне не толькі на радзіме, але і ва ўсім свеце. Развітальны жэст, развітальны канцэрт напрыканцы юбілейнага, аб’яўленага на Беларусі, года Шапэна. Майстэрства маладых піяністаў Аляксандра Музыкантава, Васіля Нетука, Кацярыны Марэцкай, Кацярыны Матох стане відавочным на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы сумесна з вядомым ансамблем “Класік-Авангард”.
 
 
У праграме канцэрта 11 снежня 2010г.:
І аддзяленне
Паланэз B-dur Op. posth. WN 1
Варыяцыі B-dur на тэму з “Дон-Жуана” В. Моцарта “La ci darem la mano” ор. 2.
Саліст – Аляксандр Музыкантаў
 
Largo Es-dur Op. posth.WN 61
Фантазія A-dur на польскія тэмы ор. 13
Саліст – Васіль Нетук
 
ІІ аддзяленне
Andante spianato i Паланэз Es-dur op. 22
Салістка – Кацярына Матох
 
Прэлюдыя Des-dur op. 28 nr 15
Ронда F-dur “à la Krakowiak” для фартэпіяна з аркестрам ор. 14
Салістка – Кацярына Марэцкая
 
Праграму вядзе Святлена Немагай.
 
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача. Даведкі па тэл. 331 16 17б 284 47 09 (касы) 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў)