падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"WOLNY KONCERT. Рэканструкцыя канцэртных праграм у ваеннай Варшаве (1939-1945)"

28 лiстапада 2019Музыка
Месца: Мінск, Малая зала Белдзяржфілармоніі (пр-т. Незалежнасці, 50)

28 лістапада ў Малой зале Белдзяржфілармоніі у рамках  Міжнародных музычных вечароў фартэпіянных дуэтаў “DUETTISSIMO” адбудзецца канцэрт "WOLNY KONCERT. Рэканструкцыя канцэртных праграм В. Лютаслаўскага — А. Пануфніка ў ваеннай Варшаве (1939-1945)". Праграму прадставіць знакаміты польскі дуэт “LUTOSŁAWSKI PIANO DUO”: Эмілія Сітаж — Бартламей Вонсік (Польшча).  

У канцэрце прагучыць музыка Ф.Шапэна, К.Дэбюсі, М.Равеля, Б.Брытэна, В.Лютаслаўскага, Х. М. Гурэцкага, Т.Сікорскага.