падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аляксандр Фрэдра “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца”.

27 лютага 2015Тэатр
Месца: Мінск, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановiча, д. 7а

 
Кампанія “Прастора бай” і Польскі Інстутут у Мінску маюць гонар запрасіць Вас на прэзентацыю аўдыёспектакля па п’есе класіка польскай літаратуры Аляксандра Фрэдры “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца”.

Аўдыёспектакль – першая пастаноўка твора на беларускай мове. У спектаклі задзейнічаны зорны склад творцаў:

народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў;

залаты голас Беларусі, заслужаны артыст Беларусі легендарны Ілля Курган;

заслужаная артыстка Беларусі Тамара Нікалаева-Апіок;

узыходзячыя зоркі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – Ігар Пятроў (рэжысёр спектакля), Кацярына Алейнікава, Марта Голубева, Ігар Карасцялёў.

Музыку адмыслова для спектакля запісаў гурт “Вытокі” пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Фралова.

Пераклала п’есу на беларускую мову Марыя Мартысевіч.

У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскага інстытута у Мінску, пісьменніца Марыя Мартысевіч, выдавец Алесь Калоша.

Вас чакаюць выступы Генадзя Аўсяннікава, Ігара Пятрова, Марты Голубевай, Ігара Карасцялёва, гурта “Вытокі”. Вы зможаце паўдзельнічаць у конкурсах, віктарынах і – атрымаць падарункі!

Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.

Скажам разам з польскім класікам: “Не ў розум – у пачуцці з галавою!”

Змагайцеся за сваё каханне, будзьце вартыя гэтага высокага пачуцця!