падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Харэаграфічны спектакль “Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”

19 верасня 2018Тэатр
Месца: Мінск, Арт-прастора ОК 16

100 гадоў польскай незалежнасці як натхненне для шматкультурнага танцавальнага праекта. 

"Тэрыторыя харэаграфіі" адпраўляецца ў тур!  “Тэрыторыі харэаграфіі - новыя шляхі авангарду” - гэта шматгадовы праект прэзентацыі польскага сучаснага танца з удзелам лепшых акцёраў, педагогаў і тэарэтыкаў, засяроджаных вакол Польскай Платформы Танцу 2017. Праект, запланаваны на 2017-2021 гады, складаецца са спектакляў, трэнінгаў, сустрэч і дэбатаў у самых актыўных цэнтрах сучаснага танца ва Усходняй Еўропе, між іншых у Беларусі, Украіне, Грузіі, Арменіі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Славеніі, Сербіі, Балгарыі. Праект працягвае праграму “Тэрыторый харэаграфіі” 2016 году, якая пашырылася за кошт прапаноў прац, звязаных з выбітнымі постацямі артыстак танцавальнага авангарду XX стагоддзя польскага паходжання.

МІНСК / 

17 верасня спектакль 

„Total”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

18 верасня – 

спектакль  

„Батай і досвітак новых дзён”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

19 верасня – 

спектакль 

„Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць” / 

Арт-прастора ОК 16

“Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”
Ідэя Йоанна Лесняроўкая / кампазіцыя Йоанна Лесняроўская і Януш Орлік у супрацоўніцтве з танцорамі / танец Андерсан Дантас, Хелена Ган’ялян, Карэн Хачатуран, Агнешка Крыст, Котэ Ліпартэліані, Януш Орлік, Нееміяс Сантана, Катажына Сітаж, Хасмік Тангян, Мегі Заркуа

Зыходным пункам для праекту стала музычная канцэпцыя поліфаніі - шматгалоснасці. Танцоры, натхнёныя харэарграфічным метадам Янкі Рудзкай, прапануюць спатканне на скрыжаванні чатырох культур. У спектаклі сутыкаюцца, на першы погляд, такія далёкія танцавальныя сусветы, як бразільская самба, польскі абэрак, армянскі качары і грузінскі перхулі. Спектакль працягвае дзеянні, якія пачаліся вясной 2016 года ў бразільскім Сальвадоры-да-Баія ў супрацоўніцтве з фестывалем Vivadanca.




8 верасня ў Познані (Польшча) адбылася прэм’ера спектакля “Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”, які распачынае цыкл “Тэрыторыі харэаграфіі - новыя шляхі авангарду”, прысвечанага чатыром выбітным танцоркам і харэографкам польскага паходжання: Браніславе Ніжынскай, Марыі Рамбер, Полі Нірэнскай і Янцэ Рудзкай. “Тэрыторыі харэаграфіі” арганізаваны Інстытутам Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Інстытутам Музыкі і Танца, Цэнтрам Культуры ў Любліне і Art Stations Foundation, таксама партнёрамі з Беларусі, Украіны, Грузіі і Арменіі ў межах POLSKA 100, праграмы святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы. 

Прэм’ера, якая адбылася ў Позані, пачынае паказы танцавальных спектакляў у гэтым годзе. У межах “Тэрыторый харэаграфіі” яны пройдуць таксама ў Гародні, Мінску, Дніпро, Тбілісі, Ерэване і Кіеве з 8 верасня па 3 кастрычніка 2018. Гледачы з розных краін змогуць пабачыць:

“Тэрыторыі харэаграфіі” - гэта таксама адзін з філіялаў праекту Незалежная, у межах якога існуе замежная праграма POLSKA 100, падрыхтаваная і кіраваная Інстытутам Адама Міцкевіча. Мэтай багатай праграмы культурных падзей, якія адбываюцца амаль што па ўсім свеце ў гонар святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы, з’яўляецца натхняльная прэзентацыя разнастайнсці польскай культуры і традыцый, звяртаючыся да таго, што актуальна для нашай культуры.

Праект з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы POLSKA 100, якая рэалізуецца ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ на 2017-2021 гады.

Фінансавая падтрымка - Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ.