падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Харэаграфічны спектакль “Тотал”

17 верасня 2018Тэатр
Месца: Мінск, Арт-прастора ОК 16

100 гадоў польскай незалежнасці як натхненне для шматкультурнага танцавальнага праекта. 

"Тэрыторыя харэаграфіі" адпраўляецца ў тур!  “Тэрыторыі харэаграфіі - новыя шляхі авангарду” - гэта шматгадовы праект прэзентацыі польскага сучаснага танца з удзелам лепшых акцёраў, педагогаў і тэарэтыкаў, засяроджаных вакол Польскай Платформы Танцу 2017. Праект, запланаваны на 2017-2021 гады, складаецца са спектакляў, трэнінгаў, сустрэч і дэбатаў у самых актыўных цэнтрах сучаснага танцу ва Усходняй Еўропе, між іншых у Беларусі, Украіне, Грузіі, Арменіі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Славеніі, Сербіі, Балгарыі. Праект працягвае праграму “Тэрыторый харэаграфіі” 2016 году, якая пашырылася за кошт прапаноў прац, звязаных з выбітнымі постацямі артыстак танцавальнага авангарду XX стагоддзя польскага паходжання.

МІНСК / 

17 верасня спектакль 

„Total”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

18 верасня – 

спектакль  

„Батай і досвітак новых дзён”

 / Арт-прастора ОК 16
МІНСК / 

19 верасня – 

спектакль 

„Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць” / 

Арт-прастора ОК 16

“Тотал” - рэж. Павел Саковіч
На стварэнне спектаклю натхніла жаданне праверыць, чым на самой справе з’яўляецца віртуозны танец. Мэтай мастацкай спекуляцыі было атрыманне пэўнага вобразу танцавальнай віртуознасці праз выкарыстанне ведаў пра магчымыя эканамічныя, палітычныя і метагуманістычныя змены.


8 верасня ў Познані (Польшча) адбылася прэм’ера спектакля “Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”, які распачынае цыкл “Тэрыторыі харэаграфіі - новыя шляхі авангарду”, прысвечанага чатыром выбітным танцоркам і харэографкам польскага паходжання: Браніславе Ніжынскай, Марыі Рамбер, Полі Нірэнскай і Янцэ Рудзкай. “Тэрыторыі харэаграфіі” арганізаваны Інстытутам Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Інстытутам Музыкі і Танцу, Цэнтрам Культуры ў Любліне і Art Stations Foundation, таксама партнёрамі з Беларусі, Украіны, Грузіі і Арменіі ў межах POLSKA 100, праграмы святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы. 

Прэм’ера, якая адбылася ў Позані, пачынае паказы танцавальных спектакляў у гэтым годзе. У межах “Тэрыторый харэаграфіі” яны пройдуць таксама у Гародні, Мінску, Дніпро, Тбілісі, Ерэване і Кіеве з 8 верасня па 3 кастрычніка 2018. Гледачы з розных краін змогуць пабачыць:

“Тэрыторыі харэаграфіі” - гэта таксама адзін з філіялаў праекту Незалежная, у межах якога існуе замежная праграма POLSKA 100, падрыхтаваная і кіраваная Інстытутам Адама Міцкевіча. Мэтай багатай праграмы культурных падзей, якія адбываюцца амаль што па ўсім свеце ў гонар святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы, з’яўляецца натхняльная прэзентацыя разнастайнсці польскай культуры і традыцый, звяртаючыся да таго, што актуальна для нашай культуры.

Праект з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы POLSKA 100, якая рэалізуецца ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ на 2017-2021 гады.

Фінансавая падтрымка - Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ.