падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара»

18 красавiка 2017Тэатр
Месца: Мінск, Адукацыйная праcтора .PUNKT, Кастрычніцкая, 23а

Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі і Польскі Інстытут запрашаюць на публічную лекцыю Юстыны Міхалік «Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара».
 

Тадэвуш Кантар (1915-1990, Польшча) быў адным з найбуйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя. Ён быў не толькі практыкам, але і тэарэтыкам: за кожным напрамкам яго пошукаў стаяла новая канцэпцыя тэатральнага мастацтва. У 60-я гады Кантар сфармуляваў у сваіх маніфестах ідэі «тэатра інфармэль» і «нулявога тэатра», а ў 70-я на змену ім прыйшоў «немагчымы тэатр» і «тэатр смерці».

Сусветную вядомасць Кантару прынёс спектакль «Мёртвы клас» («Umarła klasa», 1975), у якім рэжысёр «уваскрэсіў» былых аднакласнікаў, прадставіўшы іх адначасова ў выглядзе лядашчых старых і дзяцей-манекенаў. Гэты спектакль адносіцца да «тэатра смерці» – самага вядомага перыяду ў творчасці Кантара.

У «тэатры смерці» разам з акторамі выступаюць прадметы і лялькі, а межаў паміж жыццём, сном і небыццём, як і паміж тэатральнымі жанрамі, не існуе.

Варта адзначыць, што ўвесь феномен «тэатра смерці» складаецца з пяці спектакляў. У 1980 годзе з'явіўся спектакль «Wielopole, Wielopole», які падсумаваў усе прыёмы гэтага тэатральнага феномена і прычыны, па якіх «тэатр смерці» выклікаў такую вялікую зацікаўленасць гледачоў і прызнанне ва ўсім свеце.

Менавіта Кантар з’яўляецца аўтарам першых польскіх хэпэнінгаў: гэты жанр узнік у яго творчасці як альтэрнатыва тэатру, як больш радыкальная форма яго тэатральных эксперыментаў.

Пра лектарку

Юстына Міхалік – выпускніца тэатразнаўчага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта; рэдактарка шматлікіх кніг і каталогаў выстаў Цэнтра па дакументаванні творчасці Тадэвуша Кантара «Крыкатэка» у Кракаве. Падрыхтавала шэраг прысвечаных Кантару выстаў у Польшчы і за мяжой. Аспірантка Інстытута мастацтваў Польскай акадэміі навук у Варшаве. Член праўлення Польскага таварыства тэатральных даследаванняў.

Мова лекцыі: польская з перакладам на беларускую

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook