падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

МАЙСТАР-КЛАСЫ ХАРЭОГРАФА І РЭЖЫСЁРА МІКАЛАЯ МІКАЛАЙЧЫКА (ПОЛЬШЧА)

23 - 26 кастрычнiка 2015Тэатр
Месца: Мінск, Камерная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, вул. Энгельса, 7; службовы ўваход

Усходнееўрапейская платформа выяўленчых мастацтваў (East European Performing Arts Platform), Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць прыняць удзел у спецыяльных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння знакамітага польскага рэжысёра Тадэвуша Кантара.

23 – 26 кастрычніка

15.00 – 18.00 - майстар-класы харэографа і рэжысёра Мікалая Мікалайчыка (Польшча) з удзелам артыстаў беларускіх тэатраў

26 кастрычніка

18.00 - прэзентацыя выніку майстар-класаў на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, уваход вольны. Ласкава запрашаем!

Мікалай Мікалайчык – харэограф, танцор; скончыў Дзяржаўную школу балета ў Познані, супрацоўнічаў з прадстаўнікамі розных танцвальных стыляў (Генрык Тамашэўскі, Конрад Джэвецкі, Макс Эк, Біргіт Кульберг, Эва Выціхоўска), ствараў пластычныя рашэнні многіх спектакляў у драматычным і оперным тэатры, працаваў з Маяй Клячэўскай, Кшыштафам Варлікоўскім, Гжэгажам Яжынам, Кшыштафам Гарбачэўскім і інш.

Адукацыйна-азнаямляльныя паказы запісаў спектакляў Т. Кантара для ўдзельнікаў майстар-класаў. Спектаклі будуць паказаны на мове арыгінала.

23 кастрычніка

13.00 - “Сёння мае народзіны”

24 кастрычніка

13.00 - “Ніколі сюды ўжо не вярнуся”

25 кастрычніка

13.00 - “Няхай згінуць артысты”

Усе мерапрыемствы пройдуць на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7; службовы ўваход).
 
Удзел у майстар-класе прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю. Уваход на ўсе астатнія мерапрыемствы вольны. Ласкава запрашаем!

Тэлефоны для даведак +375 (17) 2891341; 3271107.