падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Новая драматургія ў польскім сучасным тэатры

22 сакавiка 2018Тэатр
Месца: Мінск, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Польскі Інстытут у Мінску і Цэнтр беларускай драматургіі
запрашаюць  22 сакавіка ў 19-30 на лекцыю Дарыюша Касіньскага “Новая драматургія ў польскім сучасным тэатры”! 
Чакаем Вас 22 сакавіка ў 19:30 у Цэнтры беларускай драматургіі (г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44).
Уваход вольны! Запіс па тэлефоне +375 29 646 38 36. Да сустрэчы!
Дарыюш Касіньскі
· прафесар Кафедры перфарматыкі Факультэта паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве,
· намеснік дырэктара Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве,
· рэдактар інтэрнэт-энцыклапедыі Польскага Тэатра, рэдактар часопіса “Polish Theatre Journal”; галоўны рэдактар часопіса “Performer” (заснаванага па яго ініцыятыве ў 2011 годзе), з 2016г. як тэатральны крытык і публіцыст супрацоўнічае са штотыднёвікам “Тыгоднік Повшэхны”/“Tygodnik Powszechny”,
· сябра Праграмнай рады Тэатра імя Я.Каханоўскага ў Аполе, Праграмнай рады Тэатральнага аддзела Гістарычнага музея г.Кракава, сябрам Праграмнай рады Музея Маладой Польшчы „Rydlówka” - філіяла Гістарычнага музея г.Кракава, у 2013-2017 – сябра Праграмнай рады Інстытута музыкі і танца,
· віцэ-старшыня Польскага таварыства тэатральных даследаванняў у 2013-2016 гг.
 
Найбольш важным напрамкам навуковай працы спадара Касіньскага з'яўляецца вывучэнне польскай тэатральнай і перфарматыўнай традыцыі, вынікам якой стала выданне кнігі “Польскі тэатр перамен” (Вроцлаў, 2007) і аўтарскі сінтэз гісторыі польскіх тэатральных прадстаўленняў “Польскія тэатры. Гісторыя” (Варшава 2010; узнагарода выдавецтва “Знак” імя кс.праф. Юзэфа Цішнэра, 2011; навуковая ўзнагарода імя Ежы Гедройца 2012; нямецкі пераклад апублікаваны ў 2012г.; кітайскі – у 2016г.; рыхтуюцца пераклады на рускую і англійскую мовы). Не менш важнае месца ў даследаваннях праф. Д.Касіньскага займае творчасць і ідэі Ежы Гратоўскага. Ён з'яўляецца аўтарам папулярнай біяграфіі рэжысёра –“Гратоўскі. Даведнік” (Вроцлаў, 2009), а нядаўна была апублікавана манаграфія, прысвечаная спектаклям Гратоўскага з пачатку 60-х гг. – “Гратоўскі. Прафанацыі” (Вроцлаў, 2015). У 2010-2013гг. Дарыюш Касінькі быў праграмным дырэктарам Інстытута імя Е.Гратоўскага ў Вроцлаве. Таксама з'яўляўся адным з рэдактараў кнігі „Выбраныя тэксты Ежы Гратоўскага” (Варшава, 2012).