падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Спектакль "Амазонія"

12 лютага 2013Тэатр
Месца: Мінск, Малая сцэна канцэртнай залы "Мінск"

Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў (Мінск-Беларусь), Польскі Інстытут у Мінску, Інстытут Адама Міцкевіча (Варшава-Польшча)
 
Міхал Вальчак 
пераклад з польскай Ірыны Адельгейм (Расія)

АМАЗОНІЯ

камедыя ў 1 дзеі

Пастаноўка – Ігар Пятроў (Беларусь)
Сцэнаграфія і касцюмы – Дзіяна Маршалэк, Юлія Скшынецка (Польшча)
Музычнае афармленне – Павел Захаранка (Беларусь)
Харэаграфія – Майк Партуш (Францыя)

У спектаклі заняты студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацкі кіраўнік курса – Мікалай Кірычэнка.

Сучасны чалавек цесна звязаны сеткай інтэрнэту і шаблонамі тэлевізійнага мыслення. Для герояў п'есы «Амазонія» ўсё жыццё ператварылася ў суцэльны серыял і кампутарную гульню. Маладая сямейная пара знаходзіцца на мяжы разрыву. У сям'і няма аднадумства. Перад героямі жыццё ставіць складаныя пытанні, якія яны спрабуюць вырашыць: Як быць далей? Уступіць у свет камерцыі і стаць яго часткай, растварыўшы сваю асобу ў ім? Ці ізалявацца, стаць рашучым падзвіжнікам абранага шляху, у надзеі сустрэць аднадумцаў?
 
100 хвілін без антракту
Спектакль на рускай мове.