падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Спектакль “Горад сляпых”

13 верасня 2010Тэатр
Месца: Брэст, Тэатр музыкі і драмы

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, г. Брэст, вул. імя Леніна 21
 
Сцэнарый, пастаноўка і музычнае афармленне: Ежы Зонь
У спектаклі заняты: Караліна Банадаронэк, Ганна Яворска, Ганна Камыкоўска, Данута Кулеш-Ружыцка, Агата Славіцка, Гражына Срэбрны-Роса, Уршуля Свалтэк, Барбара Высачаньска, Катажына Завадска, Марта Зонь, Барташ Ценява, Міхал Ажылоўскі, Алан Пакаш, Шыман Патэр, Адам Плевіньскі, Томаш Урбаньскі.
Вулічны спектакль "Сляпыя" заснаваны на бэстселеры Партугальскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хасэ Сарамага.
Пры нявысветленых акалічнасцях людзі губляюць зрок. Эпідэмія распаўсюджваецца так хутка, што ўсе бяссільныя супраць яе, і нарастаючая паніка прыводзіць да хаосу. Раман Хасэ Сарамага з'яўляецца шакіруючым даследаваннем умоў жыцця чалавека, і пра гэта распавядае спектакль рэжысёра Ежы Зоня.