падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

СПЕКТАКЛЬ "РЭМУС"

9 верасня 2017Тэатр
Месца: Брэст, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Савецкая, 54

У РАМКАХ ХХIІ МІЖНАРОДНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ "БЕЛАЯ ВЕЖА-2017"

Гарадскі Тэатр Мініяцюра (Гданьск – Польшча) прадстаўляе:

СПЕКТАКЛЬ РЭМУС (12+)
 

Рамуальд Віча-Пакойскі

Паводле «Жыцця і прыгод Рэмуса» Аляксандра Майкоўскага

Рэжысёр – Рэмігіюш Бжык

Сцэнаграфічная апека – Катажына Завістоўска

Асістэнты рэжысёра па сцэнаграфіі – Маніка Астроўска, Катажына Скачылас

Музыка – Адрыан Ежы Амругевіч

Сцэнічная адаптацыя «Жыцця і прыгодаў Рэмуса» Аляксандра Майкоўскага, першага рамана напісанага цалкам на кашубскай мове, мове меншасці, якая пражывае на поўначы сучаснай Польшчы. У ёй рэальны свет перамешваецца са светам кашубскіх легендаў і казак. Героем рамана з'яўляецца Рэмус, кашуб, які па прычыне скажонага вымаўлення і не яснага паходжання становіцца аўтсайдарам. У дзяцінстве яго папрасілі дапамагчы зняволенай Каралеўне, а дарослым ён выпраўляецца ў падарожжа па рэгіёне, гандлюе кніжкамі і вядзе барацьбу са Смэнткам –- кашубскім д'яблам. «Жыццё і прыгоды Рэмуса» гэта маляўнічы твор у стылі «Дон Кіхота», дзе ў падарожжы па Кашубах герою таварышуе верны прыяцель, музыкант Труба.
Акторы: Якуб Эрліх, Эдыта Януш-Эрліх, Яцэк Герчак, Агшнешка Гжэгажэўска, Віалета Карповіч, Яцэк Маёк, Ганна Міськевіч, Ядвіга Санкоўска, Войцех Стахура, Ёанна Томасік, Крыстыян Вечыньскі. З адмысловым удзелам Дануты Стэнкі.

Пачатак а 16-й гадзіне

Працягласць спектакля 1 гадзіна 50 хвілін з антрактам

Спектакль ідзе на польскай мове с рускімі субцітрамi

Падрабязная інфармацыя пра фестываль і набыццё квіткоў на сайце Брэсцкага тэатра драмы і музыкі