падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«ТЭАТР НА ДЫСКАХ» ВЯРТАЕЦЦА Ў МІНСК

5 - 6 кастрычнiка 2015Тэатр
Месца: Мінск, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»

«ТЭАТР НА ДЫСКАХ» ВЯРТАЕЦЦА Ў МІНСК

5 і 6 кастрычніка ў Палацы мастацтваў пакажуць у запісе спектаклі Крысціана Люпы і Кшыштафа Варлікоўскага – сучасных польскіх класікаў сусветнага ўзроўню. Паказы «Тэатра на дысках», якія стартавалі ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» у 2014 годзе, працягнуцца паказамі праекта Re-wizje (Рэвізіі).

"Рэвізіі" – гэта погляд у мінулае ў пошуках адказаў пра будучыню. Аўтары – візіянеры, чыя творчасць яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму была зразумелая толькі вузкаму колу людзей, а зараз знаходзіць усе больш прыхільнікаў, – азіраюцца назад і ў даўно мінулых гісторыях знаходзяць вобразы, якія даюць нам магчымасць зразумець сучаснасць і будучыню.
 
Фота - Наталля Кабанаў
 
Зернем праекту сталі спектаклі, якія так ці інакш адсылаюць да папярэдніх старонак гісторыі тэатра, ставяць пытанне актуальнасці (альбо магчымай актуалізацыі) мастацкага вопыту дваццаці-, трыццаці- альбо нават саракагадовай даўнасці. Куратарам праекта ў гэтым годзе выступіла Наталля Якубава, тэатразнавец, старшы навуковы супрацоўнік Аддзела мастацтва краін Цэнтральнай Еўропы Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства, аўтар кнігі «Тэатр эпохі пераменаў у Польшчы, Венгрыі і Расіі. 1990-2010-я ».
 
Фота - Наталля Кабанаў

Спектакль Крысціяна Люпы «Вырубка» - пастаноўка тэатра «Польскі», натхненнем для якой стаў раман Томаса Бернхарда. Ва ўзросце 53 год ён напісаў раман-развітанне з героямі свайго юнацтва. Што можа глядач знайсці ў багемных персанажах Вены 50-х, як знайшоў калісьці мэтр Люпа, які раскрыўся для гледача менавіта праз працы Бернхарда? Даведаемся 5 кастрычніка ў Палацы мастацтваў. Паказ пачнецца а 12:00.

«Крум» - п’еса родам з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Неабходнасць яго метадаў – невыноснага рэалізму перадачы пасылу - ставіў пад сумненне сам Кшыштаф Варлікоўскі. На паверку пад рэалістычным фасадам хавалася парадаксальная і містычная гісторыя, якая апісвала светаадчуванне сучаснага чалавека. Шанец убачыць сябе ў прывідах мінулага прадставіцца мінскім гледачам 6 кастрычніка а 12:00 у Палацы мастацтваў.
 
 

«Тэатр на дысках» – сумесны праект Інстытута Адама Міцкевіча і Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Другі год у рамках гэтага праекта найбольш цікавыя і відовішчныя спектаклі сусветнай сцэны прыяжджаюць у Мінск і дазваляюць мінчукам атрымліваць асалоду ад цудоўных пастановак знакамітых тэатральных рэжысёраў не пакідаючы Беларусі. Падобная практыка існуе ў іншых краінах, і для гледачоў гэта магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі замежных тэатраў. Дырэктар форума «ТЭАРТ» Анжэліка Крашэўская адзначыла, што спадзяецца на выхад праекта з-пад апекі фестывалю: «Я ўпэўнена, што «Тэатр на дысках» можа стаць самастойным не толькі культурным, але і адукацыйным мерапрыемствам».

Паказы пачынаюцца а 12:00

Арганізатары: «АРТ Карпарэйшн» і ААТ «Белгазпромбанк».

Генеральны партнер - ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».

Пры падтрымцы culture.pl і Польскі Інстытут у Мінску.