Тэатральна-адукацыйны праект "ТАДЭВУШ КАНТАР І ЯГО ТВОРЧАСЦЬ"
5 сакавiка 2010Тэатр

Тадэвуш Кантар (1915-1990) - адзін з самых буйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя, рэжысёр і мастак, які ставіў амаль бясслоўныя спектаклі-хэпенінгі ў кракаўскім тэатры "Крыкот-2". Жанр сваіх прадстаўленняў, выдуманых імправізацыйным метадам, ён часамі называў "крыкатажамі" - ад назвы тэатра.
1. Тэматычная лекцыя пра рэжысёра і спектакль.
Лектар: Ігар Скрыпка
2. Дэманстрацыя запісу спектакля "ПАМЕРЛЫ КЛАС".
Рэжысёр: Тадэвуш Кантар
Уваход вольны
Месца: г. Мінск, Малая сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, вул. Ф.Энгельса, 12



