падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Тэатральны куфар, БДУ-2019

21 - 24 лiстапада 2019Тэатр
Месца: Мінск

 
 
19-24 лістапада ў Мінску пройдзе XVI Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ-2019»: Парушаем раўнавагу!
Парушаць раўнавагу чорна-белага будуць тэатральныя калектывы з 9 краін, якія пакажуць 12 яркіх спектакляў.

Фестываль за 16 гадоў стаў вядомай падзеяй у сваёй краіне і за яе межамі, пра што сведчыць геаграфія краін-удзельніц 2019 года. Сучасны моладзевы тэатр у Мінску прадставяць тэатры з усяго свету: Інданэзія і Непал, Грузія і Беларусь, Польшча і Украіна, Расія і Францыя, Эстонія.

Тэатральны калектыў «Nasza Kamienica» (Лодзь, Польшча) пакажа музычны спектакль «Наш дом»

Рэж. K. Фр. Навінскі
На польскай мове з перакладам

70 хвілін
18+

У жудасных Лодзінскіх кватэрах жудасна жывуць жудасныя людзі. Скрозь сцены іх кватэр чутныя тэлефонныя званкі і асабістыя размовы. Яны мараць, аддаюцца ўспамінам, жартуюць.
Давайце зазірнем у іх пакоі і клопаты. Даведаемся, пра каго думае Тола, што нядаўна вынайшаў Маці, як абрабавалі Фрэнка, паслухаем гісторыі, якія дзеці распавядаюць у двары, адчуем, як пахнуць летнія ночы ў Партафіна і што азначае сапраўдная жаночая сіла!

Падумайце пра тое, што такое мірны дом і наколькі тонкія ў яго сцены.

«Наш дом» — гэта забаўнае, кранальнае і трохі сентыментальнае падарожжа па міжваеннай Лодзі. У спектаклі выкарыстоўваліся тэксты Юльяна Тувіма, а таксама песні Агнешкі Асецкай, Ярэмія Пшыборы і Ежы Васоўскага.

Падрабязная інфармацыя і праграма фестывалю па спасылках:

http://tkufar.by/

https://www.facebook.com/pg/naszakamienica/posts/

https://www.facebook.com/teatralny.kufar/