падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Бібліятэка і Відэатэка

 
Шаноўнае спадарства!

Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску

працуе па графіку:
 
аўторак 12.00-17.00

серада 12.00-18.00

пятніца 12.00-17.00

Кнігі і часопісы Вас чакаюць!


 
 
Паважаныя чытачы!
Каталог Бібліятэкі Польскага Інстытута цяпер даступны анлайн. У любы час Вы можаце прагледзець усе даступныя пазіцыі на паліцах Бібліятэкі, а таксама замовіць патрэбныя Вам кнігі.
 
 
Дзеля таго, каб замовіць патрэбныя кнігі, а таксама прагледзець стан карткі чытача, Вам неабходна зарэгістравацца ў праграме МАК+.
 

У меню трэба выбраць Rejestracja і ўвесці неабходныя дадзеныя.

Увага! Літары ў нумары пашпарта трэба пісаць кірыліцай.
 

 

Пасля ўваходу ў сістэму прызначце Login (імя карыстальніка) i Hasło (пароль) для свайго асабістага кабінета і можаце распачынаць віртуальнае падарожжа па паліцах нашай Бібліятэкі.

Ласкава запрашаем!

 

 
 Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:
  • Мастацкая літаратура
  • Літаратура для дзяцей і моладзі
  • Культура і мастацтва
  • Палітыка і гаспадарка
  • Гісторыя
  • Рэлігія і філасофія
  • Тэатр і кіно
  • Біяграфіі славутых людзей 
  • Фотаальбомы
  • Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.

Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.

Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.

  
 
Відэатэка прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD.

Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.

Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў.

Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.

Каардынатар — ІГАР БЛІНКОЎ