Вярнуцца на сайт
Я адчуваў моцна, што нічога не залежыць ад мяне, што калі нешта рэалізую ў жыцці, то гэта будзе дадзенае мне, а не здабытае. «Родная Еўропа»
Калі б спыталіся ў мяне, адкуль паходзіць мая паэзія, я адказаў бы: з дзяцінства, з калядных песняў, з літургіі і травеньскіх набажэнстваў, таксама як і з Бібліі. «Зямля Ульра»
Я не нарадзіўся ў Польшчы, не выгадаваўся ў Польшчы, не жыву ў Польшчы, але пісаў па-польску. «Прыватныя абавязкі»
Мілаш увесь — гэта незастылая, арыгінальная думка ў развіцці. Артур Мендзыжэцкі
Мілаш аднавіў рамантычны ўзор паэта, увасабляючыся ў ролю мудраца, прарока, выхавальніка народу. Ежы Квяткоўскі
Предыдущая цитата Следующая цитата «Родная Еўропа» — год Чэслава Мiлаша
Вершы
Так мала сказаў.
Кароткія дні.

Кароткія дні,
Кароткія ночы,
Кароткія леты.
Так мала сказаў.
Не было калі больш.

Змучылася маё сэрца
Надзеяй,
Трывогай,
Роспаччу,
Парываннем.

На мне замыкалася
Пашча левіяфана.

У бездань
Зацягваў мяне
Белы кіт акіяна.

Знясілены,
Спаў я на берагах
Незаселеных выспаў.

I вось цяпер
Не ведаю, што было,
Не ведаю, што было
Наяве са мною.

Пераклаў Алесь Разанаў

Падзеі / 27 ліпеня 2011

Конукрс для ўсіх без выключэня

Сайт “Родная Еўропа” сумесна з інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет" аб'яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.

Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на “Пачатку кніжных дарог Беларусі”). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша “Даліна Ісы”, напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце “Даліны Ісы”.  Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў – максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў.


Такім чынам:

Кіянка

Швапетаць

Ройст

Клумпы

Бітнік

Шакалёк

Віксва

Сліжыкі


Адказы дасылайце на скрынку: rada@prajdzisvet.org да 1 верасня 2011 году

Пераможца будзе вызначаны ў выніку надзвычайнай нарады рэдакцыі сайта “Родная Еўропа”.

Усе Падзеі 2011
Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Люты